Яго расстрэльвалі ў Курапатах 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Яго расстрэльвалі ў Курапатах

Автор: Марат Гаравы
Дата: 2019-09-18
Просмотров: 2021

Пчаляра с вёскі Скібічы Драгічынскага раёну на Берасьцейшчыне Сільвестра Мацкевіча, які нарадзіўся 18 верасня 1909 году, верагодней за ўсё, расстрэльвалі ў Курапатах, але не забілі.

Гэтую гісторыю з цудоўным выратаваннем свайго дзеда перасказаў ягоны ўнук Сяргей Мацкевіч са слоў бацькі. У канцы 1940 – напачатку 1941 гг. Сільвестар Мацкевіч як працавіты і заможны селянін трапіў у Драгічынскую турму, пры гэтым страціў сваю вялікую і дагледжаную гаспадарку. Праз нейкі час спадар Сільвестр быў вызваленны, аднак паколькі не згадзіўся супрацоўнічаць з савецкімі спецслужбамі, зноў апынуўся за кратамі, а потым быў этапаваны ў Менск.

У першыя дні вайны разам з іншымі шматлікімі «ворагамі народу» арыштаванага Сільвестра Мацкевіча прывязлі ў лес пад Менск і загадалі распрануцца - нібыта для надгляду. Затым уключылі фары і пачалі расстрэльваць з кулямёта зняволеных, пастаўленых каля ямы ў два шэрагі. Сільвестр Мацкевіч стаяў у другім шэрагу, і як толькі пачалася страляніна, зваліўся ў яму разам з іншымі людзьмі. Куля яго не зачапіла, і ён маўчаў, калі каты каванымі ботамі білі яго па жываце і галаве ? правяралі, ці жывы. Разумеў: войкнеш - даб’юць. Ноччу выпаўз з-пад трупаў і разам з яшчэ адным ацалелым вязнем, якога зваў палякам, рушыў да бліжайшай вёскі. Там атрымаў дапамогу вопраткай і абуткам, адтуль рушыў на захад, да сваёй вёскі.

Улетку 1944 года зразумеў, што на гэты раз саветы яго ўжо дакладна заб’юць. Вырашыў не выпрабоўваць лёс і пайшоў на Захад. З Нямеччыны дадому так і не вярнуўся, атабарыўся ў ЗША, дзе і жыў у Чыкага. Там займаўся сваім любым пчалярствам, дапамагаў будаваць украінскую ўніяцкую царкву і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці дыяспары аж да самага сыхода ў лепшы свет 9 ліпеня 1986 г.

Зараз нашчадкі збіраюць матэрыялы пра ягоны пакутніцкі лёс. На жаль, сын Сільвестра Мацкевіча пайшоў з жыцця і ўдакладніць ягонае апавяданне няма як ... .

Марат Гаравы

Комментарии к статье

Саша, 2019-09-18

Миша Мацкевич, что постоянно "дежурит" у автостанции Дрогичина является внуком Силивестра Мацкевича.

Павел, 2019-09-19

Силивестр очень много помогал своим родственникам в Дрогичине. После войны слал посылки. Однако приехать боялся.

Саше и Павлу, 2019-09-24

"Саша" и "Павел". Зачем вы пишете неправду? Да еще с одинаковыми ошибками, что говорит о том, что вы - это один человек-тролль.

Оставить комментарий

Последние новости

Интересная находка
В марте месяце фонды нашего музея пополнились интересными экспонатами времён Великой Отечественной войны. Это были более 50 обломков самолёта Дуглас А-20. Передал их в наш музей краевед из д. Сварынь Владимир Капуза. По его словам он их собрал в лесу юго- восточнее д. Сварынь во время заготовки дров несколько лет тому назад и сохранил. Практически все детали имеют маркировку и номера. Надписи на английском языке.
Музей в гостях у школьников
С передвижной выставкой «Школа будущего командира» в СШ №2 г. Иваново приехал Военно-исторический музей им. Д. Удовикова из г. Дрогичина.
Велосипедный поход
Традицией для учащихся Брашевичской СШ стало проведение велосипедного однодневного похода по историко-экологическим местам окрестностей д. Брашевичи.
Интересный поход «Пересвета»
Для детей каникулы весёлая и интересная пора. Вот и в эти весенние каникулы для ребят из военно-патриотического клуба «Пересвет» был организован поход по историческим местам древнего Загородья.
Увековечим партизана
Приближается 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских оккупантов.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки