
Менавіта так можна сказаць пра тыя работы майстра-ўмельца з Драгічына Зою Аляксандраўну Лавіцкую. Гэтая сціплая васьмідзесяцігадовая жанчына па сапраўднаму ў сваёй двухпакаёвай кватэры на трэцім паверсе мае музей народнай творчасці. Кватэру ўпрыгожваюць боль 150 вышытых уручную мастацкіх твораў. Глядзіш на іх і думаеш, ці магчыма такое стварыць з дапамогай іголкі і ніткі? Такога ўзроўню самабытных майстроў можна пералічыць у нашым раёне на пальцах.
Нарадзілася Зоя Аляксандраўна у 1934 г. у шматдзетнай сям’і Аляксандра Кураева ў Зарэчцы. Менавіта так называлася за польскім часам прадмесце мястэчка Драгічын. Ёй добра запомніліся гады ваеннага лехалецця. Яе маці Вольга ў акупаваным Драгічыне засталася з дзецьмі, а бацька таемна пайшоў у партызаны. Хтось з местачкоўцаў данёс ворагам, што Аляксандр Кураеў знік. Маці Зоі выклікалі ў камендатуру на допыт. Праз некаторы час адчапіліся, бо маці даказала ім, што бацьку партызаны забралі, калі ён ездзіў да сваякоў у вёску, і за каналам расстралялі.
Добра памятае Зоя Лавіцкая сваё апаленае вайной дзяцінства і цяжкія пасляваенныя гады. Але нягледзячы на складаны матэрыяльны стан сям’і ёй удалося закончыць Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут.
І вось у рамках акцыі “Шляхамі Перамогі” дырэктар Ваенна-гістарычнага музея Сяргей Гранік , выкладчык гісторыі ліцэя Алёна Несцюк і ліцэісты вырашылі наведаць самабытнага майстра-ўмельца Зою Лавіцкую каб навучыцца добраму і вечнаму і патрымаць у руках сонца чалавечай душы – яе вышыўкі.
Павітаўшы гасцей, Зоя Аляксандраўна запрасіла іх у залу. Больш часу ішла гутарка пра тое, як гаспадыні ўдалося стварыць такія шэдэўры і ажывіць з дапамогай нітак і бісера прыгажосць прыроды і чалавечай душы.
Па словах майстра, цяга да вышыўкі ў яе з’явілася, калі яна пайшла на пенсію. За 25 год Зоя Аляксандраўна стварыла некалькі сотняў работ, якія ўражваюць сваёй прыгажосцю і мноствам сюжэтаў. Нечаканым для навучэнцаў было і тое, што гэтая жанчына 16 годаў выкладала ў іх навучальнай установе эканоміку.
Вельмі многа цікавага і карыснага падчас сустрэчы даведаліся вучні ад ветэрана Зоі Лавіцкай. Яна нават расказала моладзі праз якія жудасныя падзеі ёй прыйшлося прайсці падчас акупацыі Драгічына. Тое, што перажыла іх сям’я ў часы вайны, добра захаваліся ў памяці дзяўчынкі.
На развітанне навучэнцы ліцэя дамовіліся, што наступная сустрэча з Зояй Аляксандраўнай адбудзецца ў іх навучальнай установе. Самае галоўнае, па словах выкладчыцы Алёны Несцюк, каб тайны майстэрства вышыўкі не зніклі. І ў гэтым плане ёсць магчымасць набрацца вопыту маладому пакаленню, пакуль жывуць яшчэ тыя, у чыіх далонях сонца, якое ўзыходзіць і азарае чалавечую душу талентам.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
3 июля филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова представил интерактивную площадку «Тайны солдатского вещмешка» на праздновании Дня Независимости Республики Беларусь в городском парке. Желающие могли сделать фото на память с предметами военного быта и амуниции, ведь в повседневной жизни редко выпадает шанс примерить на себя элементы военной формы или подержать в руках исторические предметы. Фотографии, сделанные в такой обстановке, стали не просто снимками, а настоящими памятными моментами.
Июнь на Дрогичинщине – это не просто начало лета, а настоящий калейдоскоп событий, где история оживает, а каждый день наполнен новыми открытиями. Этот месяц по праву считается временем историко-культурного туризма, и наш район с радостью распахивает свои двери для всех, кто жаждет прикоснуться к богатому наследию Беларуси. Здесь, среди величественной архитектуры и древних традиций, каждый найдет что-то для себя. Живописные усадьбы, изящные строения и самобытные деревни, хранящие память веков, ждут своих гостей, чтобы рассказать им свою уникальную историю.
19 мая – день, наполненный особым смыслом для каждого пионера! В парке прошел районный праздник "Салют, пионерия!", который подарил множество ярких впечатлений на тематических площадках. Особое место среди них заняла интерактивная площадка «Военные истории с музейным чемоданчиком», представленная филиалом «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
В преддверии Дня Победы, который мы отмечаем 9 мая, прошли мероприятия, призванные сохранить память о тех героических событиях и передать ее молодому поколению
В апреле в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» прошли мероприятия, посвященные Международному дню освобождения узников фашистских концлагерейАдрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: вторник - пятница с 09:00-19:00 | суббота - воскресенье 10:00-14:00, 15.00-19.00. Выходной - ПОНЕДЕЛЬНИК
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook