Днямі наш валанцёр №1 Іван Лявончык быў запрошаны на фэст мабільнасці “Самаход”, які адбыўся на берасцейскай пляцоўцы “Прастора КХ”. Менавіта ў офісе на вул. Халтурына і прайшла бясплатная серыя лекцый і прэзінтацый на тэму танных падарожжаў.
Івана Георгіевіча вельмі вабяць падарожжы, і па гэтаму ён, узяўшы свой фотаапарат, раніцай накіраваўся ў абласны цэнтр.
У невялікай зале сабраліся аматары нетрадыцыйных падарожжаў з усёй Беларусі. Асаблівую цікавасць вызвалі прэзентацыі пешых вандровак і велападарожжаў. Многа цікавага ў той дзень даведаўся наш Іван, бо ён таксама любіць пастаянна бываць у новых месцах і фатаграфаваць самае цікавае, што трапляе на вочы.
Нашага валанцёра вельмі ўразіла тое, што аказваецца можна падарожнічаць вельмі танна не толькі на роверы і пешшу, але і паветраным транспартам. Прадстаўнікі турыстычных фірм расказалі прысутным, дзе і як можна набыць танныя авіябілеты.
Напрыканцы фэсту для гасцей быў паказаны канцэрт берасцейскага моладзевага рок-гурта “BN”. Аб тым, што было цікава, вы пабачыце на фота.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook