На пярэдадні дня абаронцы Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь наш Ваенна-гістарычны музей імя Дз. Удовікава працягвае наведваць школы і установы культуры з мэтай правядзення музейна-педагагічных заняткаў “Таямніцы салдацкага рэчмяшка”.
Вось і нядаўна дырэктар музея Сяргей Гранік наведаў вучняў 6-7 классаў Пярковіцкай санаторнай школы-інтэрнат (выхавацелька Галіна Маслоўская) з музейным чамаданчыкам які напоўніў шэрагам артэфактаў ваеннай тэматыкі.
Пабачыўшы чалавека з чамаданчыкам і салдацкім рэчмяшком дзеці кінуліся яго сустракаць. Сяргей Уладзіміравіч кожны год у лютым наведвае гэтую своеасаблівую навучальную установу каб разам з вучнямі здзейсніць падарожжа у мінулае.
Аб тым, што было цікава бачна па фота, якія рабіла выхавацелька Галіна Маслоўская.
У гэтым годзе наш музей падчас святкавання дня Абаронцы Айчыны і Узброенных Сіл Беларусі для удзельнікаў урачыстаці у Гарадзкім Доме культуры разгарнуў мабільную выставу рарытэтаў з фондаў музея. Гасцям свята аб рарытэтах распавядала навуковы супрацоўнік музея Кацярына Крук.
Пад час працы выставы яе наведалі не толькі дзеці, кіраўніцтва Драгічынскага райвыканкама, але і ветэраны Узброенных Сіл Беларусі.
Такія праекты як музейна-педагагічныя заняткі і мабільныя выставы рарытэтаў запатрабаваны не толькі пад час месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, але і на працягу усяго года.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook