Зімовыя прыгоды юных краязнаўцаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Зімовыя прыгоды юных краязнаўцаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2017-01-03
Просмотров: 4012

Добра працуе гурток “Юных краязнаўцаў” Імянінскай сярэдняй школы, якім кіруе настаўніца Наталля Гірш. Так атрымалася, што ўжо шмат гадоў з імянінскімі гурткоўцамі плённа супрацоўнічае дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргей Гранік. За плячыма школьнікаў сотні пройдзеных пешшу кіламетраў і шмат наведаных гістарычных мясцін роднага краю.

У гэты раз на зімовых канікулах Наталля Гірш прапанавала аднадзённы паход па наваколіцах родных Імянін. Хутка маршрут быў распрацаваны і вынесены на абмеркаванне кружкоўцаў. Атрымаўшы згоду, пайшлі.

Пачаўся паход раніцай ад школы з экскурсіі па вёсцы. Сяргей Гранік распавёў кружкоўцам аб гісторыі іх роднай вёскі, паказаў рэшткі знакамітага Тараканскага ўніяцкага манастыра ордэна Базіліянаў. Па словах дырэктара музея, ужо ў 1710 г. тут быў узведзены комплекс каменных манастырскіх будынкаў. Але гісторыя манастыра на шмат даўняя. Апошнім пробашам мясцовага ўніяцкага храма у 30-я гг. мінулага стагоддзя быў Данат Навіцкі. Пры манастыры ўвесь час існавала іконапісная школа, бібліятэка і за Польскім часам школа рольнікаў.

Нажаль, у часы атэізму храм узарвалі, а з келій манахаў зрабілі амбар. На счасце, некаторыя пабудовы і падзямеллі яшчэ існуюць.

Далей, у карчах ля манастыра, Сяргей Гранік паказаў школьнікам велізарныя каменныя жорнавы. Тут калісьці стаяў на ўзвышшы манастырскі млын, ад якога і застаўся велізарны камень.

Далей ужо падарожжа працягвалася па вуліцах вёскі. На адным са скрыжаванняў вуліц у рове ляжала частка былой мемарыяльнай калоны. Па словах мясцовага жыхара, якога запыталі дзеці, гэтую калону ўстанавілі вельмі даўно, яшчэ да з’яўлення манастыра. На гэтай калоне знаходзіўся цудадзейны абраз. І калі хтосьці з мясцовых сялан доўга хварэў, то з калоны бралі кавалачкі цэглы, расціралі ў парашок і давалі піць нямогламу. Па словах старога суразмоўцы, гэта дапамагала, бо ўсё роўна ніякіх лекаў у тутэйшых жыхароў не было.

Далей маршрут экспедыцыі пралягаў па вуліцах Імянін, дзе школьнікі гутарылі з мясцовымі жыхарамі і прасілі людзей распавесці цікавыя гісторыі з мінулага іх любімай вёскі.

У хуткім часе экспедыцыя апынуліся ў вёсачцы з мілагучнай назвай Брадок. Нажаль, мала ўжо тут засталося жыхароў, і тыя ўсе сталага ўзросту. А гадоў пяцьдзясят таму назад тут бурліла жыццё. Зараз жа паўсюль пустуючыя і пакінутыя дамы.

Прайшоўшы Брадок экспедыцыя накіравалась ва ўрочышча “Пагілныкі”, што ў кіламетры на ўсход ад вёскі. Тут калісь знаходзілася тры хутары, недалёка ад якіх ішла старая “Зялёная дарога”. Яна вяла з Тараканскага манастыра на Брашэвічы і Драгічын. Па ёй пры пабудове каменнага манастыра з урочышча “Цыгельня” (былы цагляны завод Пуслоўскіх), што ў лесе недалёка ад в. Белянок, вазілі цэглу.

Зараз на гэтым месцы некалькі кінутых хат, парослых карчамі і бур’яном. Тут і спыніліся кружкоўцы на абед, які гатавалі на вогнішчы.

Самае галоўнае, што юныя краязнаўцы сапраўды ў гэты дзень даведаліся шмат новага і цікавага аб родным краі і адпачылі. У гэты дзень з імі працавалі кіраўнік гуртка Натальля Гірш і дырэктар музея Сяргей Гранік.

Комментарии к статье

Максим, 2017-01-05

Хороший активный отдых!

Студент, 2017-01-06

Всегда читаю новости музея. Рад, что работа проводится. Молодцы сотрудники!

Оставить комментарий

Последние новости

Полезные каникулы
Каникулы в музее – это всегда интересно и познавательно. В рамках акции «Полезные каникулы» (осенние каникулы 2024/2025 учебного года) военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова посетили учащиеся школ.
Партизанский отряд им. С.М.Кирова (Брестское партизанское соединение)
Партизанский отряд им. С.М.Кирова (Брестское партизанское соединение), действовал на оккупированной территории Антопольского района Брестской области. Создан в июне 1943 г. из партизан отряда Семена Тимофеевича Шиша. При отряде издавалась газета «Перамога»
Урок в музее
В рамках Соглашения о сотрудничестве между Министерством культуры Республики Беларусь и Министерством образования Республики Беларусь по реализации проекта "Урок в музее", музей им. Д.К.Удовикова предложил педагогам проводить уроки по экспозиции музея при экскурсионном сопровождении научного сотрудника
Навсегда вместе
Ежегодно в сентябре месяце в нашей республике проходят мероприятия посвящённые дню Народного единства (17 сентября). Этот день знаменателен тем, что в 1939г. Красная Армия вступила на территорию Западной Белоруси, для защиты населения перед надвигающейся угрозой немецкой оккупации.
Топкин Иосиф Филиппович
Командир спецотряда №25 разведуправления фронта. Осенью 1942г с группой бойцов заброшен в район Споровских болот. Целью спецотряда было наведение порядка на оккупированной территории и подчинение появившихся партизанских отрядов единому командованию.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки