Стала добрай традыцыяй для Ваенна-гістарычнага музея імя Дз. Удовікава ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах, прысвечаных дню Перамогі.
У гэты раз як заўсёды наш музей ладзіў выставу з 50-ці артэфактаў часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў музея, і дапаўняла яе 85-мм супрацьтанкавая пушка Д-44, якая таксама лічыцца экспанатам.
Для удзелу ў інтэрактыве былі запрошаны сябры падлеткавага клубу “Перасвет” якім кіруе наш валанцёр Цімафей Клімчук.
Размешчана ўсё гэта было ў гарадскім парку культуры і адпачынку, дзе і прайшлі асноўныя святочныя мерапрыемствы.
Ладзілі выставу і працавалі з аўдыторыяй супрацоўнікі музея Алег Ясковіч і Кацярына Крук, а сябрамі клубу “Перасвет” займаўся Цімафей Клімчук. Удзельнікі былі апрануты ў вайсковую форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, што прыдавала ўсяму, што адбывалась, асаблівы імпэт.
У той дзень усе, хто цікавіцца гісторыяй, маглі падчас свята не толькі паглядзець экспанаты часоў вайны, але і патрымаць іх у руках і нават сфатаграфавацца на памяць з імі і ўдзельнікамі рэканструкцыі.
Асаблівую цікавасць да выставы праявіла моладзь, для якой мабыць яна і была арганізавана.
Аб тым, што для жыхароў горада было цікава, бачна па фотаздымках. Добрую адзнаку выставе дало і кіраўніцтва Драгічынскага раёна, якое наведала музейны святочны інтэрактыў.
Добра, калі традыцыі працягваюцца.
Студент, 2017-05-17
Был и видел. Очень классно!
Михаил, 2017-05-19
Это ещё раз подтверждает то, что в вопросах патриотического воспитания музеям нет конкурентов
Витя, 2017-05-20
Мне всегда нравится то, что делает и показывает музей.
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook