Па слядах Ніканора Зосіка 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Па слядах Ніканора Зосіка

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-03-17
Просмотров: 3921

2018 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой Радзімы. Гэта вельмі добра ў тым плане, што наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава будзе з яшчэ большым стараннем і натхненнем вывучаць гісторыю роднага краю і збіраць для папаўнення фондаў артэфакты мінулага. І вось днямі дырэктар музея Сяргей Гранік разам з карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты “Зара” Наталляй Крывецкай-Гетман вырашылі пабываць на радзіме самабытнага і таленавітага заказельскага мастака Ніканора Зосіка і сабраць як мага больш інфармацыі пра гэтага незвычайнага чалавека.

І вось ранкам ад аўтастанці горада Драгічына госці накіраваліся на аўтобусе ў вёску Заказель. Экспедыцыя пачалася. На пачатку зрабілі прыпынак у цэнтры вёскі і зайшлі ў сельвыканкам, дзе адбылася гутарка з старшынёй сельскага выканкаму Святланай Кузьміч аб тым, што вядома пра самабытнага і таленавітага мастака Ніканора Зосіка, які ўсё жыццё пражыў у вёсцы Гурка. Аказалася, што пра асобу Ніканора (па вясковаму Канора) ведаюць, а вось канкрэтна біяграфічнымі звесткамі яны не валодаюць. Таму і рушылі ўдзельнікі экспедыцыі да былога старшыні сельскага савету, а цяпер і кіраўніка пярвічнай ветэранскай арганізаціі Мікалая Бухты. Мікалай Іванавіч згадзіўся быць гідам і паўдзельнічаць у пошуку спадчыны Ніканора Зосіка. Пашанцавала ўдзельнікам экспедыцыі яшчэ і таму, што супрацоўніца мясцовага сельвыканкамі Ніна Маскалюк згадзілася павазіць удзельнікаў экспедыцыі на сваім аўто.

Спачатку вырашылі праехаць на сельскія могілкі і пабываць на магіле Ніканора. У хуткім часе з дапамогай ветэрана Мікалая Бухты мы знайшлі месца апошняга прытулку нашага самабытнага вясковага мастака.

Далей удзельнікаў экспедыцыі шлях прывёў у вёску Гурка (зараз вул. Партызанская) у хату былой саседкі Ніканора 85-гадовай Веры Карпіевіч. Аказваецца, гаспадыня хаты нас чакала. Цётка Вера расказалала гасцям, якім яна запомніла Канора. Па яе расказу, іх сасед быў ветлівы, вясёлы і вельмі добры чалавек з незвычайным лёсам. Ніканор Лявонцьевіч перажыў Першую сусветную і Грамадзянскую войны, а за польскім часам ён і пачаў маляваць карціны і маляванкі (вешаліся на сцяне ля ложка). Па словах гаспадыні, яго маляванкі былі амаль ва ўсіх хатах вёсак Гурка, Валавель і Сулічава.

Калі пачалася каллектывізацыя ў 1947 г. Ніканор заступіўся за салдатку – удаву, муж якой загінуў на вайне і якая сама выхоўвала шэсць дзяцей. Ён аднаму з кіраўнікоў раёна, які прыехаў на сход у вёску і агітаваў у калгас, сказаў: “Што гэта за такая народная ўлада, якая забірае ў сірат і ўдавы карову? У такі калгас я ніколі не ўступлю”. За гэтыя словы, выказаныя публічна, Ніканор атрымаў дзесяць год лагераў. Пасля смерці Сталіна вярнуўся ў родную вёску, але ў калгас не ўступіў. Жыў тым, што маляваў для вяскоўцаў маляванкі і такім чынам зарабляў. На Гурцы іх па-народнаму называлі “Каноравы маляванкі”.

Пабывалі госці і ў старасты вёскі Закозель Уладзіміра Маслоўскага. Уладзімір Васільевіч усё жыццё працаваў дырэктарам сельскага Дома культуры і добра ведае людзей. Але самае цікавае, што яму ўдалося захаваць некалькі маляванік Ніканора Зосіка. На фоне адной з якіх і сфатаграфаваліся ўдзельнікі экспедыцыі.

На здзіўленне, вельмі мала інфармацыі пра свайго родзіча паведаміў яго сваяк Іван Зосік, у якога нават не захавалася фатакарткі Ніканора Лявонцьевіча.

Крыху больш інфармацыі паведаміла гасцям сваячка Ніканора Тамара Даўгун, якая працуе настаўніцай у Валавельскай сярэдняй школе. Тамара Мікалаеўна не толькі расказала пра свайго самабытнага родзіча, але і паказала даследчую працу вучаніцы яе класа аб жыцці і творчасці Ніканора Зосіка.

Прайшло шмат часу. Памёр і сам Ніканор Лявонцьевіч і яго жонка Ганна Кірылаўна, і няма ўжо на Гурцы хаты Зосікаў, але памяць пра гэтага незвычайнага і таленавітага чалавека засталася ў яго маляванках, якія вісяць да гэтага часу не толькі ў хатах вяскоўцаў, але знаходзяцца ў фондах музея беларускага мастацтва Нацыянальная акадэміі навук і ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўль”.

Дадаткова пра Ніканора Зосіка >>

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки