Лета безумоўна з’являецца часам падарожжаў для усіх катэгорый насельніцтва. Не выключэнне і актыў Драгічынскай ветэранскай арганізацыі, якой кіруе Святлана Магілянчык. Традыцыйнымі для яе актывістаў сталі летнія падарожжы па роднаму краю.
Святлана Андрэеўна разам з дырэктарам Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргеем Гранікам загадзя распрацавалі маршрут і вызначылі цікавыя аб’екты якія павінны наведаць у Пінску. Але самае галоўнае, што на працягу экскурсіі ветэраны маглі паміж сабой мець зносіны. Як заўсёды суправаджаў у падарожжы ветэранскіх актывістаў Сяргей Гранік.
І вось летнім ранкам ад музея аўтобус “Радзіміч” разам са сталымі падарожнікамі рушыў у бок сталіцы Палесся. Першым аб’ектам які наведалі драгічынцы быў музей Дняпроўскай флатыліі. Экскурсію у гэтым народным музеі праводзіў для гасцей з Драгічына капітан першага рангу у адстаўцы Анатоль Озераў, які каля трыццаці гадоў жыцця аддаў службе у ВМФ СССР і канечне мог распавесці для гасцей шмат чаго цікавага аб службе.
Далей ветэранскі актыў чакаў музей Беларускага Палесся, які месціцца у самым цэнтры г. Пінск. Навуковы супрацоўнік музея рассказала прысутным аб гісторыі Піншчыны, часткай якой без сумневу з’яўляецца і наша Драгічынская зямля.
Вялікую цікавасць у ветэранаў вызваў раздзел музейнай экспазіцыі прысвечаны партызанскаму руху у час ВАВ на Піншчыне і тым героям-партызанам, хто узначальваў барацьбу з акупантамі. Асабліва спадабаўся расказ экскурсавода пра Васіля Каржа, Эдуарда Нордмана і Дзмітрыя Удовікава
Сенсацыяй стала для удзельнікаў экскурсіі наведванне зала, дзе сабрана жывапісь рускіх мастакоў 19-га пачатку 20 стагоддзяў. Гэта сапраўдны цуд, што у Пінку есць творы вядомых у свеце жывапісцаў.
Безумоўна пабываць у сталіцы Палесся і не пакатацца на цеплаходзе гэта нонсэнс. І вось ужо группа вентэранаў адплывае з прычалу на цеплаходзе “Пінск”. Прагулка па рэкам Піна і Прыпяць цягнулася каля часу. З верхняй палубы цеплахода пасажыры назіралі за прыгажосцю навакольных забалочаных палескіх абшараў і за прыгажосцю старажытнага Пінска, яго калегіумам, касцёлам, спартыўным палацам і навабудоўлямі.
Вельмі цікавым было наведванне Пінскага пагранічнага атрада. Для гасцей з Драгічына была праведзена экскурсія і паказана жыццё, быт і баявая дзейнасць тых, хто абараняе паўднёвыя межы Беларусі. Вельмі станоўчай была сустрэча са старшынёй Пінскай гарадзкой арганізацыі ветэранаў пагранічнай службы палкоўнікам у адстаўцы Анатолем Ксёндзыкам. Анатоль Мікалаевеч паказаў свой кабінет і расказаў гасцям аб дзейнасці узначальваемай ім арганізацыі па патрыятычнаму выхаванню моладзі і увекавечванню памяці абаронцаў Айчыны.
Падводзячы вынікі паездкі у Пінск Святлана Магілянчык зрабіла выснову, што такія мерапрыемствы патрэбна праводзіць не толькі гарадзкой арганізацыі втэранаў, але і сельскім пярвічным арганізацыям. Па яе словах гэта важна яшчэ і таму, што гэты год аб’яўлены у Беларусі “Годам малой Радзімы”, а свой родны край мы павінны не толькі ведаць, але і бачыць.
фота аўтара
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook