Добрыя адносіны склаліся ў нашага Ваенна-гістарычнага музея ім. Д. Удовікава і тымі школьнікамі і педагогамі, што адпачываюць і працуюць у дзіцячым летнім аздараўленчым лагеры “Вінч”, які размешчаны у жывапісным кутку Драгічыншчыны недалёка ад вёскі Ляжыткавічы.
У жніўні пачалася апошняя ў гэтым годзе змена. Для тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца у “Вінчы” быў арганізаваны музейна-педаагічны ўрок, на якім з падлеткамі працавалі: галоўны захавальнік фондаў музея Максім Родзька і кіраўнік падлеткавага ваенна-патрыятычнага клуба “Перасвет” Цімафей Клімчук.
Госці прыехалі ў лагер не з пустымі рукамі: Максім Аляксандравіч прывёз каля 50 рарытэтных аўтэнтычных экспанатаў з фондаў музея, а Цімафей Іванавіч ваенны рыштунак і макет АК-74 і МР-654К. Дзеці з захапленнем глядзелі музейна-педагаічны ўрок “Таямніцы салдацкага рэчмяшка”. Адпачываючыя не толькі удзельнічалі і слухалі, але маглі патрымаць у руках рарытэтныя рэчы, прымераць вайсковы рыштунак і нават патрэнеравацца ў разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава.
Ну і вядома, усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з музейнымі экспанатамі і тым самым захаваць памяць пра адпачынак у Вінчы.
фота Максім Родзька
Nemo, 2018-08-09
Класс!
Олег, 2018-08-10
Так энтузиасты куют будущую беларусь1
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook