Па слядах уніятаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Па слядах уніятаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-09-27
Просмотров: 2736

Другі раз за апошнія два месяцы да нас завіталі навукоўцы з Менску на чале з Ярашам Малішеўскім. Разам з ім былі: Аксана Скрычан з дачкой Альжбэтай і Вольга Абразцова. Гэтым разам мэтай іх экспедыцыі было знаёмства са спадчынай уніяцкай царквы і збор фальклора на мясцовым дыялекце.

Экскурсію па раёну, якая працягвалася два дні, для гасцей праводзіў дырэктар музея Сяргей Гранік і пачалась яна з наведвання музея. Далей экспедыцыя рушыла у накірунку в. Пярковічы. Першым прыпынкам быў кавалак добра захаваўшагася бруку у Пярковічах. Гэтую незвычайную для нашага часу дарогу пабудавалі ў 1907 г. і ішла яна ад чыгуначнай станцыі ў Нагор’і да маёнтка Выславухаў і далей на В. Радавецкую і спіртзавод у Закозелі, які належыў Бабрынскім. Агледзіўшы Свята-Успенскую царкву, сядзібны дом роду Выславухаў і старадаўні парк, госці з Мінску былі зачараваны гэтым месцам, дзе калісьці нарадзіўся заснавальнік Брэсцкай Уніі Патрыяршы экзарх Кірыл Цярлецкі. Сяргей Гранік расказаў некаторыя легенды звязанныя з гэтымі непаўторнымі мясцінамі.

Далей падарожнікі рушылі праз Стары Літоўск у бок Валаўля. У Валаўлі айцец Сергій - настаяцель Юр’еўскай царквы, расказаў пра гісторыю храма і нават паказаў калекцыю малюнкаў самабытнага мясцовага мастака Ніканора Зосіка. Не абмінулі бокам і яшчэ адну мясцовую святыню – капліцу-пахавальню рода Ажэшкаў. Гэта адзін з самых экзатычных і каштоўных у гістарычным плане помнікаў Драгічыншчыны, які нажаль разбураецца.

Пасля Заказелля экспедыцыя прыбыла ў старадаўнюю вёску Белін, дзе гасцей са сталіцы чакаў мясцовы краязнаўца Пятро Падлужны і яго сяброўкі - выканаўцы народных фальклорных песен. І вось у адной з хат загучалі вясковыя песні, якія з захапленнем не толькі слухалі прысутныя, але і запісвалі на дыктафон. Падзякаваўшы мясцовых жанчын за выкананне фальклору і сфатаграфаваўшыся на памяць, госці рушылі ў бок Вінча. Агледзіўшы і сфатаграфаваўшы тое, што засталося ад Святадухаўскага касцёла, які быў пабудаваны у 1750г., экспедыцыя прыехала ў Драгічын.

Наступным днём падарожжа пачалося з наведвання дэндрапарку ў Брашэвічах, дзе госці паглядзелі на плямістых еўрапейскіх аленяў і пазнаёміліся з рэдкімі для Беларусі раслінамі.І канешне былі уражаны Карыяй Авальнай – помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, які расце ў старым парку. У хуткім часе экспедыцыя прыбыла ў знакамітую Таракань (зараз в. Імянін), дзе кальсьці месціўся Тараканскі Базіліянскі манастыр - адна са святыняў Уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Агледзіўшы тэрыторыю, дзе калісьці бурліла рэлігійнае жыццё, навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэтаму месцу неабходна надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны. Цікавай была сустрэча з мясцовым святаром айцом Янам - настаяцелем Богаяўленскай царквы. Ён расказаў гасцям аб гісторыі Імянін, паказаў іконы якія засталіся і з’яўляюцца спадчынай уніятаў.

Цікавай была сустрэча з жанчынамі сталага ўзросту, выканаўцамі народных абрадавых песен. Для навукоўцаў яны з задавальненнем іх і выканалі.

Апошнім месцам гэтага дня было наведванне Субацкай царквы Раства Багародзіцы, якая пабудавана была ў 1797г. Мясцовы святар айцец Георгій, расказаў пра гісторыю храма і паказаў найбольш цікавыя з навуковага пункту гледжання абразы ўніятаў, якія захаваліся да нашага часу.Але больш за ўсё гасцям спадабалася аграсядзіба у в. Какорыца, якая належыць Людміле Недашкоўскай і ў якой два дні былі госці раёна. Для жыхароў сталіцы пажыць у вясковай хаце і пачаставацца мясцовымі народнымі стравамі было сапраўднай экзотыкай.

Вось такой была экскурсія “Па святынях уніяцкай царквы” для гасцей з Менску, якую для іх два дні вёў дырэктар музею Сяргей Гранік.

фота аўтара.

Комментарии к статье

Nemo, 2018-09-29

Класс! Думаю. что униацкая церковь возродится....

Оставить комментарий

Последние новости

Полезные каникулы
Каникулы в музее – это всегда интересно и познавательно. В рамках акции «Полезные каникулы» (осенние каникулы 2024/2025 учебного года) военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова посетили учащиеся школ.
Партизанский отряд им. С.М.Кирова (Брестское партизанское соединение)
Партизанский отряд им. С.М.Кирова (Брестское партизанское соединение), действовал на оккупированной территории Антопольского района Брестской области. Создан в июне 1943 г. из партизан отряда Семена Тимофеевича Шиша. При отряде издавалась газета «Перамога»
Урок в музее
В рамках Соглашения о сотрудничестве между Министерством культуры Республики Беларусь и Министерством образования Республики Беларусь по реализации проекта "Урок в музее", музей им. Д.К.Удовикова предложил педагогам проводить уроки по экспозиции музея при экскурсионном сопровождении научного сотрудника
Навсегда вместе
Ежегодно в сентябре месяце в нашей республике проходят мероприятия посвящённые дню Народного единства (17 сентября). Этот день знаменателен тем, что в 1939г. Красная Армия вступила на территорию Западной Белоруси, для защиты населения перед надвигающейся угрозой немецкой оккупации.
Топкин Иосиф Филиппович
Командир спецотряда №25 разведуправления фронта. Осенью 1942г с группой бойцов заброшен в район Споровских болот. Целью спецотряда было наведение порядка на оккупированной территории и подчинение появившихся партизанских отрядов единому командованию.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки