Родны край не забывай! 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Родны край не забывай!

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2013-09-13
Просмотров: 2853

Вялікае значэнне краязнаўчай рабоце надаецца ў Імянінскай сярэдняй школе. Не паспеў пачацца новы навучальны год, як адзінаццацікласнікі вырашылі здейсніць падарожжа па месцах, звязанных з аб’ектамі “Дугі Струве”, размешчаных у в. Белін нашага раёна.

Настаўнікі школы Натальля Гірш і Тамара Цынкус распрацавалі план і маршрут. На гэты раз яны вырашылі, што падарожжа будзе часткова аўтобусам, але ў асноўным пешшу. Вучні ўспрынялі прапанову з задавальненнем, тым больш што надвор’е ў гэтыя першыя дні восені стаяла летняе.

Першым прыпрынкам падарожнікаў на маршруце стаў Ваенна-гістарычны музей ім. Удовікава, дзе старшакласнікаў азнаёмілі з гісторыяй нашага палескага рэгіёну.

У гэты ж дзень, прыбыўшы у в. Белін, вырашана была прайсці па экалагічна-краязнаўчай сцежцы і агледзіць наваколле Днепроўска-Бугскага каналу. Імянінцы наведалі ўсыпальніцу, дзе знайшоў свой прытулак апошні гаспадар палаца і маёнтка знакаміты золаташукальнік Мазур.

Бадай самым адметным было знаёмства з “Цар-дубам”, які мае узрост каля 500 гадоў. Узяўшыся за рукі дзеці яго абмерылі і прыйшлі да высновы, што гэта самае старое і вялікае дрэва ў нашым раёне. І на самой справе гэты дуб з’яўляецца сведкай шматлікіх падзей, якія адбыліся за апошнія стагоддзі ў Беліне.

Вечар бавілі каля вогнішча, вакол якога нават харавод вадзілі.

На наступны дзень дырэктар Белінскай школы Міхаіл Крывецкі правёў экскурсію ў нядаўна адчынены музей “Дугі Струве” . Ён прысутным рассказаў пра аб’ект сусветнага значэння і тое, як у першай палове ХІХ ст. рассійскія навукоўцы-тапографы вялі работы па вымярэнні дугі мерыдыяна. Гэта складаная праца працягвалася каля 50 гадоў, і нават сёння яна ўражвае дакладнасцю вымярэння.

Далей мясцовы краязнавец Пятро Падлужны ўжо на мясцовасці паказаў аб’екты “Дугі Струве” – трыангуляцыйны пункт і месца, дзе стаяла абсерваторыя.

Вялікую цікавасць вызвала ў падарожнікаў і паромная пераправа цераз Дняпроўска-Бугскі канал, які таксама з’яўляецца адным з турыстычных брэндаў Драгічыншчыны.

Пасля знаёмства са славутасцямі Беліна імянінцаў чакала экскурсія на адну з самых сучасных ферм СВК “Асавецкі”, якую правёў для сваіх аднавяскоўцаў асабіста старшыня кааператыва Станіслаў Цынкус. Галоўнай мэтай гэтай экскурсіі была прафесійная арыентацыя выпускнікоў. І Станіслаў Іосіфавіч гэта цудоўна зрабіў, паказаўшы на прыкладзе сваёй гаспадаркі, што моладзі і на сяле можна працаваць і зарабляць.

Пабывалі навучэнцы яшчэ і на Ляхавічскім гідравузле, і у Людвінова, дзе з 1858-1864 гг. жыла вядомая польская пісьменніца Эліза Ажашка.

Вось так незвычайна ў імянінскіх выпускнікоў пачаўся апошні навучальны год. Думаю, што такія падарожжы маюць вялікае значэнне ў развіцці кругагляду і ведаў вучняў, знаёмяць іх з мінулым і сучасным роднага краю. А навучэнцаў і настаўнікаў іншых школ Драгічыншчыны мы таксама запрашаем у гэта цікавае падарожжа па Прыднепрабужжу.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.
Закозель и каплица Ожешко: исторические сокровища Дрогичинского района глазами велотуристов
Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова, как и многие другие учреждения культуры, активно участвует в мероприятиях в рамках месяца историко-культурного туризма, предлагая тематические экскурсии и выставки, раскрывающие малоизвестные страницы истории.
Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки