Партызанскімі сцежкамі 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Партызанскімі сцежкамі

Автор: Сяргей Гранік
Дата: 2013-09-18
Просмотров: 2875

Наш Ваенна-гістарычны музей імя Удовікава надае вялікае значэнне развіццю краязнаўства і турызму. З гэтай мэтай калі наладзілася добрае восеньскае надвор’е, мы вырашылі разам з ветэранамі вёсак Белін і Малінаўка прайсці па партызанскіх мясцінах і наведаць урочышчы Дыферэнцыя і Церабун.

Нашым правадніком згадзіўся быць белінскі краязнавец і аматар экстрэмальнага турызму Пётр Падлужны. Ён загадзя дамовіўся на каня з падводай, каб нам менш прыйшлося ісці пешшу.

І вось уранку я, Алег Ясковіч і Іван Лявончык сышлі ля паромнай пераправы праз Дняпроўска-Бугскі канал. Туды ўжо пад’ехаў веласіпедам Пятро Канстанцінавіч. Павітаўшыся і абгаварыўшы дэталі падарожжа, мы пайшлі на паром, каб пераправіцца ў Малінаўку.

Вёска Малінаўка з’явілася на карце раёна толькі пасля вайны, калі пачалі ствараць калгасы і адсяляць хутары.

Росквіт яе прыпадае на перыяд меліярацыі мясцовых балот у 70-я гады мінулага стагоддзя. У той перыяд тут была васьмігадовая школа (162 навучэнцы), пошта, клуб, бібліятэка, сталоўка для меліяратараў і некалькі ферм для жывёлы. Жыццё бурліла. Ніхто не думаў, што з цягам часу 2000 га меліяраваных зямель зарастуць лесам, а цэнтр калгаса (СВК) апынецца ў Новай Папіне за 20 км. І яшчэ – гэтая паміраючая вёска апынулася ў пагранічнай зоне. Зараз мясцовыя хаты купляюць, разбіраюць і вывозяць. Што будзе праз дзсяць год, можна спрагназаваць: дамы, якія застануцца, цяжка будзе знайсці сярод зарасляў бяроз і асін.

Сеўшы на падводу ля магазіна ў Малінаўцы, мы паехалі ў пошуках экстрыму. Навокал закінутыя парослыя кустоў’ем палеткі. Сонца сваімі промнямі грае на кроплях расы, у такт яму пяюць птушкі і стракочуць цвыркуны. Настрой ва ўсіх добры, бо горад і цывілізацыя нам надакучылі.

Едзем. Пётр Падлужны распавядае пра тое, што тут было раней. Ён мясцовы жыхар і ведае кожную купіну на балоце, кожнае больш-менш цікавае месца і распавядае нам, як добра было раней без электрычнасці, газу, тэлефонаў і транспарту. Людзі вялі натуральную гаспадарку і маглі добра жыць без дасягненняў сучаснай цывілізацыі.

Неўзабаве паказаўся Жыроўскі канал. Тут зараз вядуць работы па яго расчыстцы. Працуюць хлопцы з Пінска. Канал чысцяць у накірунку Белага возера. Верагодна, вынішчаць уюноў, якія яшчэ засталіся ў гэтым канале. Шкада, бо гэтую рыбу злавіць ужо амаль немагчыма.

Пакінутыя людзьмі напаўразбураныя дамы і сядзібы зараслі лесам – так выглядае зараз былая вёска Церабун. У пасляваенны час тут нават была пачатковая школа. Аднак людзі пацягнуліся да цывілізацыі і пакінулі свае дамы. Адзін дом мы ўбачылі ў добрым стане, бо тут Папінскае лясніцтва размясціла сваю пасеку. Для пчол гэта сапраўдны рай – няма наўкол палёў, дзе расліны апрацоўваюць хімікатамі. Гледзячы на вуллі з пчоламі, хочацца пакаштаваць мёду, але няма гаспадара пасекі. Перакусіўшы, мы паехалі далей.

У гэтым месцы пасля вызвалення ад немцаў 22 лістапада 1944 г. загінуў у баі з бандэраўцамі батальён 220 га пагранпалка, якім камандаваў ст. лейтэнант Васільчанка. Мы ля крыжа на тым месцы.

Далей нашай мэтай былі пошукі сядзібы знакамітага на ўсю акругу Паўла Лявончыка. У гэтага дзеда было восем дзяцей, і ён памёр, пражыўшы 103 гады. Для мужчын такое амаль немагчыма. Так удзельнік экспедыцыі Іван Лявончык аказаўся на месцы, дзе калісьці жыў яго знакаміты прадзед.

У час вайны ў гэтых мясцінах знаходзіўся партызанскі атрад імя Калініна, якім камандаваў Юрый Самаркін. Яго партызаны ўвосень і зіму 1943-44 гг. пабудавалі тут умацаваныя дзоты і больш за месяц вялі баі з немцамі, мадзьярамі і ўласаўцамі. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як “абарона Дняпроўска-Бугскага канала”.

У хуткім часе мы рушылі ў адваротны шлях. Па дарозе знайшлі і некалькі цікавых экспанатаў, якія папоўняць фонды нашага музея.

Шмат таямніц захоўвае гэты лес. Тут ёсць забытыя магілы партызан і месцы, дзе вялі баі з казакамі паўстанцы Рамуальда Траўгута.

У такія падарожжы неабходна накіроўвацца з дзецьмі. Маршрут мы прайшлі і атрымалі ад убачанага шмат задавальнення.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.
Закозель и каплица Ожешко: исторические сокровища Дрогичинского района глазами велотуристов
Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова, как и многие другие учреждения культуры, активно участвует в мероприятиях в рамках месяца историко-культурного туризма, предлагая тематические экскурсии и выставки, раскрывающие малоизвестные страницы истории.
Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки