Нягледзячы на складаныя ўмовы гэтага лета, наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава ўсёж такі знаходзіць час каб пабываць у аздараўленчых і працоўных лагерах школьнікаў.
Вось і нядаўна сумесна з падлеткавым ваенна-патрыятычным клубам “Перасвет” якім кіруе Цімафей Клімчук, правялі музейна-педагагічныя заняткі, спачатку ў гімназіі г. Драгічына, а затым у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вінч”.
Для дзяцей была падрыхтавана выстава артэфактаў ваеннай накіраванасці, бо мерапрыемстава было прыурочана да чарговай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Адметна і тое, што працавалі з падлеткамі на вуліцы. Перад гледачамі выступалі дырэктар музея Сяргей Гранік, галоўны захавальнік фондаў Максім Родзька і кіраўнік падлеткавага клуба Цімафей Клімчук.
Было бачна, што цікавасць даннае мерапрыемства выклікала не толькі ў адпачываючых, але і педагогаў, якія працуюць з дзецьмі.
У канцы мерапрыемства жадаючыя маглі патрымаць у руках зброю Перамогі, надзець на сябе вайсковую амуніцыю і канешне зрабіць на памяць сэлфі.
Сяргей Крушына
фота Максіма Родзька і Цімафей Клімчука
Сергей, 2020-06-29
Браво ребята! Беларуская мова найлепшая....
Саша, 2020-07-02
Как всегда музею ОК!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook