2 кастрычніка 2020 года ў ваенна-гістарычным музеі імя Д.К.Удовікава адбыліся празднічныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнародному дню пажылых людзей. Для членаў БелТІЗ у гэты дзень прагучалі віншаванні, былі праведзены лекцыі і спаборніцтвы па шашках. Сустрэча ў музее дала удзельнікам сустрэчы магчымасць правесці час з карысцю ў прыемнай кампаніі. Самае галоўное – гэта стварэнне атмасферы свята і добрага настрою, што так необходна любому чалавеку, асабліва пажылому.
Добры настрой стварыла музычна-паэтычнае суправаджэнне мерапрыемства, падрыхтаванае работнікамі бібліятэкі Л.Кузьміч і А.Стасюк. З вялікім задавальненнем слухалі міні-віншваванне самадзейных выканаўцаў М.Чуніхінай, В.Салівончыка, В.Салёнай, якія падабралі музычныя творы, любимых гэтай узроставай катэгорыяй. Музыка дала магчымасць ацаніць цяперашні час – шчаслівы і радасны.
Галоўны захавальнік фондаў музея Ларыса Гайчук расказала аб гісторыі адукацыі Драгічынскага раёна ў 50-80 гады ХХ стагоддзя, запрасіла ўсіх прысутных наведаць тэматычную выставу да Дня настаўніка “30 прадметаў з жыцця савецкага школьніка”.
Традыцыйнай стала заключная частка сустрэчы. Па выніках бліцтурніра па шашкам былі выбраны прызеры .Імі сталі: Сяргей Скрыпель,Сцяпан Богуш, Мікалай Сяргун.
Но, безумоўна, станоўчыя эмоцыі і добры настрой сталі ўзнагародай для ўсіх! Да новых цікавых сустрэч ў музее!
Ларыса Гайчук
фото Нікіціч Алены
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook