Добрыя стасункі склаліся паміж Ваенна-гістарычным музеем ім. Д. Удовікава і мясцовай грамадскай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, якой кіруе Надзея Тытюнчык.
Пад час калядных святаў і старога Новага года па праваслаўным календары (14 студзеня) яны вырашылі паказаць абрад “Калядкі” і зняць гэту з’яву для мясцовага тэлеканалу “ГДТ”, каб яе убачылі жыхары Драгічыншчыны.
Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства з’яўляюцца людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Атрымалась усё вельмі слушна. Парадавалі прысутных абрадавымі народнымі песнямі Марыя Чуніхіна і Васіль Салівончык. Радаваў вока прысутных і народны строй удзельнікаў. Па ўсім было бачна, што актывісты рыхтаваліся да паказу.
Дапамаглі ў правядзенні мерапрыемства супрацоўнікі Драгічынскай цэнтральнай бібліятэкі Вольга Нічыпорчык, Алёна Стасюк, Алена Богуш і вучаніца Марыя Нічыпорчык. Яны распавядалі пра гісторыю Калядных святаў, спявалі народныя песні і чыталі святочныя вершы.
Завяршылась мерапрыемства салодкім сталом з чаем, пірагамі і цукеркамі.
Вось такое мерапрыемсятва адбылося на базе Ваенна-гістарычнага музея ім. Д Удовікава пад час Калядных святаў і старога Новага году.
Сергей Крушина
фота аўтара
Вася, 2021-01-19
Супер у бабуль!
Саша, 2021-01-22
И у дедуль тоже супер!
Nemo, 2021-01-26
У; всего народа супер!
Nemo, 2021-01-31
Шалом православные!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook