Так называецца выстава работ знакамітага на Пінскім Палессі краязнаўцы і эколага Аляксея Дуброўскага, якая ў канцы кастрычніка адкрылася ў галерэі мастацтваў, што ў Бярозе. На жаль самога Дуброўскага ўжо няма ў жывых, таму гэтая выстава – памяць аб ім.
Дарэчы, выстава усё лета знаходзілася ў Драгічыне. За тры месяцы яе наведала каля 18 тысяч чалавек.
На адкрыццё выставы ў Бярозу былі запрошаны дырэктар выдавецтва “Паляшук” з Пінска Уладзімір Зянько і дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргей Гранік, якія сябравалі з Аляксеям і добра яго ведалі.
У галерэі для наведвальнікаў выстаўлена 99 лепшых работ Дуброўскага. Яны ўражваюць чалавека сваёй чысцінёй, дабрынёй і распавядаюць пра непаўторнасць і прыгажосць той зямлі, якая дадзена нам лёсам.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, школьнікі, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці.
Жадаем Вам, нашы наведвальнікі, пабываць у Бярозе і самім убачыць Палессе вачамі краязнаўцы-эколага Аляксея Дуброўскага.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook