Наш ваенна-гістарычны музей імя Удовікава працягвае працу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Праводзім самі і прымаем удзел у розных мерапрыемствах, якія прымеркаваны да святкавання Дня абаронца Айчыны і Узброеных Сіл РБ.
У гэтым плане вельмі станоўчае значэнне мае тое, што дырэктар музея Сяргей Гранік – былы вайсковец і падпалкоўнік запасу. На працягу лютага ён амаль не здымае вайсковую форму, у якой і сустракаецца з навучэнцамі школ.
На жаль, іншыя афіцэры запасу застаюцца пасіўнымі ў сваёй працы па патрыятычнаму выхаванню моладзі. Становішча павінна быць зменена. Бо наперадзе праца па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
19 лютага прайшла сустрэча дырэктара Ваенна-гістарычнага музея Сяргея Граніка з навучэнцамі і настаўнікамі Вулька-Радавецкай базавай школы. На гэтым мерапрыемстве гаворка ішла пра Узброеныя Сілы, патрыятызм і любоў да Радзімы. Сяргей Уладзіміравіч рассказаў пра ваенную Акадэмію нашай рэспублікі і паказаў створаную навуковым супрацоўнікам музея Алегам Ясковічам прэзентацыю пра вайну ў Афганістане.
20 лютага цікавае мерапрыемства прайшло ў Брашэвіцкай СШ. На гэты раз сумесна з кіраўніком ваенна-патрыятычнага моладзевага клубу “Перасвет”, настаўнікам гэтай школы Цімафеем Клімчуком Ваенна-гістарычны музей правёў выставу “Рэчы з музейнага чамаданчыка” і відэа-прэзентацыі пра нашу ваенную Акадэмію і вайну ў Афганістане.
Сяргей Гранік азнаёміў вучняў з тымі аўтэнтычнымі рэчамі, якія захоўваюцца ў фондах музея, у тым ліку і вайсковага прызначэння, а навуковы супрацоўнік Алег Ясковіч паказаў відэа-прэзентацыі.
Затым вучні паўдзельнічалі ў дыскуссіі “Што значыць для мяне слова “патрыятызм”, пазнаёміліся з выставай зброі і змаглі больш падрабязна даведацца пра тыя цікавыя рэчы, якія прывезлі з сабой музейшчыкі.
21 лютага ў гімназіі Драгічына праводзіўся конкурс “А ну-ка, хлопцы!”. У гэтым цікавым мерапрыемстве прыняў удзел і Ваенна-гістарычны музей. Сяргей Гранік быў у складзе журы і рыхтаваў тэставае заданне для праверкі ведаў удзельнікаў.
Удзел у спаборніцтве прынялі 4 каманды ад гарадскіх устаноў адукацыі. Па выніках гульні месцы размеркаваліся наступным чынам:
Першае – СШ № 1
Другое – ліцэй
Трэцяе – гімназія
Чацвёртае – СШ №2
Усе каманды былі адзначаны прызамі і граматамі. Але самым галоўным было тое, што і ўдзельнікі і гледачы атрымалі задавальненне ад таго, што адбывалася.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook