За некалькі дзён да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ветэранскі актыў запрасіў сваіх сяброў на канцэрт у школу мастацтваў. Для ветэранаў калектыў школы падрыхтаваў праграмму «Па старонках рускага раманса».
Ва ўступным слове старшыня Савета ветэранаў раёна Святлана Магілянчык павіншавала мужчын са святам, а таксама паведаміла, што гэтае мерапрыемства рыхтавалі сумесна клубы “Ветэран” і “Натхненне”, якія адпаведна ўзначальваюць Зоя Гедзька і Галіна Павлюковіч.
Тое, што ў гэты вечар прагучала, уразіла прысутных сваёй прафесійнасцю. Асабліва музыка ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Іны Падлужнай.
Выканаўцамі старадаўніх рамансаў былі людзі розных узростаў і прафесій. З задавальненнем слухалі ветэраны выступленне Мікалая Ільюткі, Веры Лінкевіч, Святланы Асаўцовай і іншых.
Удзячныя гледачы сваімі апладысментамі дзякавалі самадзейным артыстам за падораны ім добры настрой.
Пасля канцэрта вечар прадоўжыўся ў кафэ. Так ветэраны адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook