Традыцыйным стала для актывістаў Драгічынскай пярвічнай арганізацыі БелТІЗ адзначаць Дзень ведаў кожны год. Напярэдадні гэтай даты кіраўнік мясцовай пярвічкі інвалідаў па зроку Надзея Тыцюнчык са паплечнікамі сабралісь у Ваенна-гістарычным музеі на імпрэзаваны Першы урок.
Для удзелу у мерапрыемстве былі запрошаны настаўнікі. Сцэнарый Першага урока распрацавала актывістка БелТІЗ Вікторыя Салёная, якой і даручылі весці даннае мерапрыемства.
Адкрыла мерапрыемства кіраўнік пярвічкі Надзея Тыцюнчык. Яна распавяла прысутным аб важнасці адукацыі у жыцці кожнага чалавека і як яна вучылася ў Гутаўскай сярэдняй школе.
Далей слова атрымаў Сяргей Кузьмін –былы настаўнік гісторыі, публіцыст і паэт. Ён расказаў прысутным, як стаў настаўнікам , чаму імкнуўся да ведаў і адукацыі. Сяргей перад прысутнымі прэзентаваў вершы з выдадзенага нядаўна зборніка “Крэда”. Вершы прышліся даспадобы прысутным.
На сустрэчы гучалі песні пра школу, якія мілагучна выконвала Марыя Чуніхіна і Васіль Салівончык. Марыя Чуніхіна рассказала, як яна вучылася ў Брашэвіцкай сярэдняй школе , паведаміла, хто з настаўнікаў стаў прыкладам у выбары будучай прафессіі.
Вельмі цікавай для прысутных на мерапрыемстве была разыгранная актывам грамадзкага аб’яднання гумарыстычная сценка са школьнага урока.
На развітанне кожны актывіст БелТІЗ атрымаў у падарунак вучнёўскі сшытак, карандаш і цукеркі.
Вось такім адбыўся Дзень ведаў з першым урокам у Ваенна-гістарычным музеі ім. Д. Удовікава.
Сяргей Крушына, фота Ларысы Гайчук
Сергей, 2024-09-03
Надзея Тыцюнчык працуе добра....
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook