Менавіта старадаўняе Загароддзе з нядаўняга часу маніць школьнікаў і настаўнікаў. Для іх Ваенна-гістарычны музей распрацаваў аўтобусны маршрут працягласцю каля 100 км. Юныя краязнаўцы, пранікнутыя любоў’ю да гісторыіі роднага краю, з задавальненнем вандруюць па наваколлю Ясельды і Бездзежа.
На гэты раз у падарожжа адправілісь вучні з Брашэвіцкай школы разам з настаўніцай Аленай Дацук. Гідам са сваімі землякамі адправіўся дырэктар музея Сяргей Гранік. Ён і раскрываў юным турыстам тайны гісторыі родных мясцін, а таксама знаёміў з дзівосамі прыроды.
Вандроўнікам пашансавала яшчэ і ў тым плане, што трывала добрае надвор’е. Дзень быў без дажджу і неспякотны.
За час падарожжа па старадаўняму Загароддзю школьнікі наведалі:
- Адну з кропак знакамітай Дугі Струвэ, якая месціцца недалёк ад Бездзежа
- Паглядзелі помнік прыроды - чорную бярозу
- Мемарыяльную калонну на мясцовых могілках
- Храмы Бездзежа – праваслаўны і каталіцкі
- Сялянскі падворак “Каля Плэса”
- Магілу камандзіра партызанскага атрада Яўгена Макарэвіча і месца массавага знішчэння хомскіх жыдоў
- Прадпраемства па вытворчасці мінеральнай вады “Фрост”
- Сярэневяковую бастыённую крэпасць Жабер
- Месца катастрофы ў 1992 г. ля вёскі Усходы самалёта МіГ-29
Спадабаўся юным турыстам і прывал у лесе на беразе р. Ясельда. Там дзятва крыху пазабаўляўшысь узялась разам з настаўніцай гатаваць на кастры макароны. Пасля прыгатавання ежу разам з гуркамі і салам.
Па дарозе у карчах пашанцавала знайсці і некалькі бабак і краснюкоў. Так што дамоў вярнулісь некаторыя вандроўнікі яшчэ і з грыбамі.
Вось такое падарожжа здзейснілі вучні Брашэвіцкакй СШ. Думаю яно для іх запомніцца. Аб тым, што было, цікава сведчаць шматлікія фота-здымкі.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook