Для вучняў лета – самая любімая пара года. Асабліва яго пачатак, калі можна на пэўны час уладкавацца ў школьны лагер. А які лагер без падарожжаў?
Для сваіх выхаванцаў сумесна з Ваенна-гістарычным музеем арганізавала падарожжа настаўніца Равінскай СШ Таццяна Джыга.
Юныя турысты наведалі вёску Закозель, дзе агледзелі помнік неаготыкі капліцу-усыпальніцу рода Ажэшкаў і нейкі час бавілі каля вальера са страусам.
Далей шлях праходзіў праз водападзел на Дняпроўска-Бугскім канале. Там юныя турысты ўбачылі сапраўдны цуд, - вада цячэ па каналу ў розныя бакі. Аб гэтых і іншых дзівосах, якія трапляліся на шляху вандроўнікаў, распавядаў для дзетвары дырэктар музея Сяргей Гранік.
Не менш цікавай была экскурсія на пагранічную заставу ў в. Радастава. Там дзеці пазнаёміліся з сапраўднымі пагранічнікамі, якія ахоўваюць нашу паўднёвую мяжу. Ім дазволілі усё паглядзець і нават патрымаць у руках зброю.
Уразіў сваёй прыгажосцю і Ляхавіцкі гідравузел. Гэта адзіны драўляны шлюз на канале. Дзеці паглядзелі, як адбываецца шлюзоўка баржаў і суднаў.
У лесе недалёка ад гідравузла зрабілі прывал как зварыць абед. Гэта таксама было вельмі цікава і сытна.
На усё жыццё запомніцца школьнікам і пераправа праз канал на пароме, але асабліва удзячнай была дзетвара за тое, што іх пакаталі на сапраўдным рачным судне “Сокал”. Каля гадзіны падарожнікі плылі ўверх па цячэнню і з сярэдзіны канала назіралі за маляўнічымі краявідамі.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook