Цікавая находка 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Цікавая находка

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-11-08
Просмотров: 1337

Каля пяці гадоў таму назад, супрацоўнікі музею ладзілі экспедыцыю ў раён замка князёў Вішнявецкіх, які калісьці знаходзіўся ля вёскі Жабер на высокім беразе ракі Ясельда. Пад час збору інфармацыі пра гэты помнік археалогіі, прыходзілась сустракацца з мясцовымі жыхарамі вёсак Старамлыны, Жабер і Чарнеевічы.

Асабліва запомнілась сустрэча з чарневіцкім краяведам, чалавекам сталага ўзросту і рупліўцам захавання мінулага сваёй роднай вёскі Аляксандрам Сушко. Шмат цікавага тады для музейшчыкаў расказаў гэты чалавек пра мінулае самых розных часоў, аб якім ён чуў ад свайго дзеда, калі дапамагаў яму яшчэ за польскім часам пасьвіць авечак і карову. Усё пачутае не толькі добра адлажылася ў памяці, але і ўсё жыццё хвалявала падлетка.

Пад час гутаркі, бадай самым цікавым было тое, што Сушко перадаў Сяргею Граніку, дырэктару Ваенна-гістарычнага музея цікавую находку – бюст былога кіраўніка Ураду Польшчы Юзэфа Пілсудскага. Па словах мясцовага краязнаўца, гэтую рэч ён знайшоў у раёне замка, калі збіраў грыбы і ішоў па свежа прааранай трактарам супрацьпажарнай паласе. Нажаль, плугам бюст быў разарваны на дзве часткі. Спачатку хацеў яго не браць, але падумаўшы крыху вырашыў, што яго можна аддаць на металалом.

Так, пашкоджаны бюст аказаўся ў доме жыхара в. Чарнеевічы Аляксандра Сушко.

Па словах Сяргея Граніка, самая верагодная версія таго, як гэты артэфакт аказаўся ў зямлі было тое, што ў 1939г. пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, хтось з жыхароў мястэчка Хомск, яго схаваў на доўгія восемьдзесят гадоў.

Патрэбна было шукаць добрага рэстаўратара. У хуткім часе Сяргей Уладзіміравіч дамовіўся з дырэктарам Кобрынскага Ваенна-гістарычнага музею Аленай Бабенка, каб яны дапамаглі аднавіць экспанат. На працягу дзьвух гадоў рэстаўратар Аляксандр Чарнавокі працаваў над прывядзеннем бюста маршала Юзэфа Пілсудскага ў належны стан. Цікавым было і тое, што пры выкананні работ на тыльным баку артэфакта было знойдзена клеймо аўтара. Так што гэты экспанат мае свайго стваральніка і можна спадзявацца мы хутка даведаемся хто яго адліў са сплаву свінца і волава. Сёлета ў верасні рэстаўрацыя завяршылась. Цяпер музей можа экспанаваць гэты даволі рэдкі экспанат 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Вось такім цікавым артэфактам нядаўна папоўнілісь фонды нашага Ваенна-гістарычнага музея ім. Д. Удовікава.

Сяргей Крушына

фота Максім Родзька

Последние материалы

Камни - тоже экспонаты!
Наш Военно-исторический музей собирает не только предметы материальной и духовной культуры, но и загадочные артефакты далёкого прошлого. На этот раз Вам мы решили показать, казалось бы простой камень. Но взяв лупу и внимательно рассмотрев его можно увидеть множество мелких полустёртых и окаменелых деталей каких-то механизмов.
КП-552: Сабля XIX в.
Бывший прокурор Пружанского района Игнатий Михалевич передал в музей саблю, которая как реликвия хранилась в семье на его Родине в д. Корсынь Ивановского района.
Машина для отжима кожи
Среди всего прочего мы нашли интересный экспонат, установить назначение которого с первого взгляда оказалось весьма затруднительно. Вы видите его на фотографии. Переведя надписи, нанесённые на деталях этого агрегата, с английского на русский, удалось установить, что это приспособление для обработки (размягчения) кожи, и связано в первую очередь с работой скорняка, который шил обувь, упряжь или одежду из кожи.
Самые интересные экспонаты за февраль и март 2014 г.
В феврале и марте 2014 г. в результате экспедиций по деревням Дрогичинского района Сергея Граника фонды Военно-исторического музея им. Д.К. Удовикова пополнились новыми интересными экспонатами – рабочими инструментами, книгами, средствами личной гигиены, предметами быта, одеждой, обувью и др.
Артефакты, пополнившие фонды нашего музея в первой половине 2013 г.
Артефакты, пополнившие фонды нашего музея в первой половине 2013 г.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Полезные ссылки