Сведкі мінулых часоў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Сведкі мінулых часоў

Автор: Сяргей Гранік
Дата: 2021-05-29
Просмотров: 601

Апошнім часам наш Ваенна-гістарычны музей ім. Д. Удовікава працягвае папаўняць сваю геалагічна-палеанталагічную каллекцыю новымі знаходкамі. Так пад час апошніх экспедыцый па тэррыторыі нашага раёна былі знойдзены вельмі цікавыя з пункту гледжання навукоўцаў артэфакты.

Гэтыя акамянеласці многае могуць расказаць даследчыкам аб геалагічнай гісторыі Палесся.

Каб атрымаць хаця б агульнае ўяўленне аб тых зменах, якія зазнала прырода Беларусі за ўсю геалагічную гісторыю, зробім кароткае падарожжа ад самых аддаленых геалагічных часоў да нашых дзён.

Найбольш раннія эры – архейская і пратэразойская. Яны працягваліся каля трох мільярдаў гадоў. Часта гэтыя дзве эры называюць дакембрыем, бо яны папярэднічалі кембрыйскаму перыяду – першаму перыяду палеазойскай эры.

У дакембрыі тэррыторыя рэспублікі шмат разоў змянялася і выглядала зусім не так, як цяпер. У той далёкі час тут размяшчалася вялікая горная краіна з вельмі складаным рэльефам, з актыўным вулканізмам і частымі землетрусамі.

Паступова вулканы спынілі дзейнасць, землетрусы сціхлі, а сонца, вада і вецер працягвалі сваю работу.

Знешнія сілы разбурылі старажытныя горы Беларусі і пахавалі іх пад асадкавымі адкладаннямі. Вось гэтыя пахаваныя горы і утварылі цяперашні крышталічны фундамент. Ён складаецца з гранітаў, сеінітаў, гнейсаў, кварцытаў, вулканічных туфаў і іншых цвёрдых парод.

У канцы дакембрыйскага перыяду тэррыторыя на якой размяшчалась Беларусь, падверглася паніжэнню і аказалася затопленай морам, у якім ужо ў мностве былі прадстаўлены водараслі і розныя тыпы безпазванковых жывёлін. У адкладаннях дакембрыю знойдзены сляды поўзання кольчатых чарвякоў, іголкі губак, ракавінкі прасцейшых і іншыя рэшткі.

У верхнедэвонскую эпоху мора на нейкі час затапіла ўсю тэррыторыю рэспублікі. Але ў канцы перыяду цэнтральная частка Беларусі ўзнялася і стала сушай, на якой зазелянелі першыя лясы з псілафітаў, дзеразовых, хвашчовых і папаратнікавых раслін. Гэтую сушу мора абмывала з поўдня, поўначы і ўсходу.

Хутка пачалося апусканне цяперашняга Палескага рэгіёну. Катлавіна запоўнілася пяскамі, глінамі, вапнякамі і даламітамі, гіпсам, соллю і іншымі асадкавымі пародамі. Вось чаму Прыпяцкі прагін з’яўляецца адным з найбольш цікавых раёнаў Беларусі па наяўнасці карысных выкапняў.

Потым на нашай тэррыторыі быў верхні палеазой, калі раслі велічэзныя дрэвы падобныя да цяперашняй паўзучай дзеразы, хмызняковых папарацей ці хвашчоў вышыня якіх дасягала 30-40м.

У гэтым матэрыяле мы Вам пакажам знойдзенныя на тэррыторыі Драгічыншчыны артэфакты менавіта Палеазойскай эры якая існавала прыблізна 90-45 млн. год таму назад. Вывучайце і разважайце над убачаным.

Сяргей Гранік

Фота Алёны Нікіціч

Последние материалы

Камни - тоже экспонаты!
Наш Военно-исторический музей собирает не только предметы материальной и духовной культуры, но и загадочные артефакты далёкого прошлого. На этот раз Вам мы решили показать, казалось бы простой камень. Но взяв лупу и внимательно рассмотрев его можно увидеть множество мелких полустёртых и окаменелых деталей каких-то механизмов.
КП-552: Сабля XIX в.
Бывший прокурор Пружанского района Игнатий Михалевич передал в музей саблю, которая как реликвия хранилась в семье на его Родине в д. Корсынь Ивановского района.
Машина для отжима кожи
Среди всего прочего мы нашли интересный экспонат, установить назначение которого с первого взгляда оказалось весьма затруднительно. Вы видите его на фотографии. Переведя надписи, нанесённые на деталях этого агрегата, с английского на русский, удалось установить, что это приспособление для обработки (размягчения) кожи, и связано в первую очередь с работой скорняка, который шил обувь, упряжь или одежду из кожи.
Самые интересные экспонаты за февраль и март 2014 г.
В феврале и марте 2014 г. в результате экспедиций по деревням Дрогичинского района Сергея Граника фонды Военно-исторического музея им. Д.К. Удовикова пополнились новыми интересными экспонатами – рабочими инструментами, книгами, средствами личной гигиены, предметами быта, одеждой, обувью и др.
Артефакты, пополнившие фонды нашего музея в первой половине 2013 г.
Артефакты, пополнившие фонды нашего музея в первой половине 2013 г.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Полезные ссылки