Культурны эксклюзіў! 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Культурны эксклюзіў!

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2014-09-09
Просмотров: 2344

У нашым раёне больш за трыццаць пярвічных ветэранскіх арганізацый. Адну з іх, Брашэвіцкую, узначальвае Ніна Грыцук. Яна – адзін з актыўных рупліўцаў ветэранскага руху.

Напрыканцы верасня Ніна Лукінічна арганізавала для свайго актыву паездку па гістарычных аб’ектах старога Загароддзя. На гэты раз экскурсаводам быў зямляк ветэранаў і дырэктар музея Сяргей Гранік.

Да ад’езду не верылася, што Ніна Лукінічна зможа сабраць цэлы аўтобус ветэранаў, бо ў вяскоўцаў заўсёды шмат працы. Восень на двары. Але усё ж у аўтобусе ўсе месцы былі заняты. За гэта дзякуй усім, хто вырашыў паехаць на экскурсію.

Першым аб’ктам паказу была Завершанская царква. Там ветэраны крыху пабылі на малітве і паставіўшы свечкі паехалі ў Бездзеж.

Было дамоўлена з айцом Генадзям, што брашэвіцкая дэлегацыя будзе на малітве, прычасціцца, а затым ён правядзе экскурсію па царкве і яе святынях. Так і атрымалася.

Асабліва ўразілі прысутных старыя ўніяцкія іконы, унікальная Бездзежская Біблія, старыя царкоўныя фаліянты і сам добразычлівы айцец Генадзь Воран.

Пасля фатаграфавання ля храма вырашылі наведаць касцёл і паслухаць арган. Што і зрабілі праваслаўныя з Брашэвіч.

Далей экскурсантаў уражваў сваёй самабытнасцю музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” і сялянскі падворак “Каля Плэса”. Усё вельмі спадабалася жыхарам Брашэвіч.

Сяргей Уладзіміравіч па руху аўтобуса распавядаў землякам пра дзівосы гісторыіі і тыя аб’екты мінулага, якія былі бачны.

Мінулі Мемарыяльную калону на могілках вёскі Бездзеж і спыніліся ля памятнага знаку ў гонар адметкі дугі Струвэ, якая з’яўляецца аб’ектам матэрыяльнай спадчыны і занесена ў спіс ЮНЭСКА.

Экскурсавод распавядаў, для чаго вучоным у першай палове ХІХ ст.патрэбна было вымяраць дугу мерыдыяна. З гэтай нагоды дамовіліся яшчэ раз наведаць гэты аб’ект і да канца разабрацца.

Многа цікавага ўбачылі экскурсанты ў Хомску. Сяргей Уладзіміравіч распавёў аб таямніцах старога мястэчка Пуслоўскіх, трагедыіі жыдоў ды пагібель камандзіра партызанскага атрада Яўгена Макарэвіча. Экскурсія скончылася абедам у “Хомскім бістро”.

Па водгуках ветэранам усё вельмі спадабалася, і яны дамовіліся і надалей бавіць вольны час у падарожжах, каб не адставаць ад сваіх дзяцей і ўнукаў.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Оставить комментарий

Последние новости

Партизан Иван Лучко
В нашем военно-историческом музее им. Д. Удовикова собрано большое количество документов и воспоминаний участников партизанского движения и фронтовиков. На сайте музея с некоторыми из них можно познакомиться и попробовать понять, что побудило наших людей жертвовать жизнью ради свободы и независимости государства. Ведь самое ценное у человека это жизнь.
Забытое имя
Листая старые подшивки районной газеты «Запаветы Леніна» за 1968 г. случайно обнаружил материал, который рассказывал о погибшем партизане отряда им. Е. Макаревича - Анатолии Константиновиче Мельшине. Дело в том, что он досих пор остался не увековеченным.
Интересная находка
В марте месяце фонды нашего музея пополнились интересными экспонатами времён Великой Отечественной войны. Это были более 50 обломков самолёта Дуглас А-20. Передал их в наш музей краевед из д. Сварынь Владимир Капуза. По его словам он их собрал в лесу юго- восточнее д. Сварынь во время заготовки дров несколько лет тому назад и сохранил. Практически все детали имеют маркировку и номера. Надписи на английском языке.
Музей в гостях у школьников
С передвижной выставкой «Школа будущего командира» в СШ №2 г. Иваново приехал Военно-исторический музей им. Д. Удовикова из г. Дрогичина.
Велосипедный поход
Традицией для учащихся Брашевичской СШ стало проведение велосипедного однодневного похода по историко-экологическим местам окрестностей д. Брашевичи.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки