Напрыканцы студзеня 2015 г. з удзелам нашага Ваенна-гістарычнага музея імя Дз. Удовікава прайшло шэраг мерапрыемстваў, асноўнай мэтай якіх было далучэнне моладзі і людзей сярэдняга ўзросту да гісторыі роднага краю і гістарычнай спадчыны Беларусі.
Першай і найбольш значнай падзеяй гэтага плану была экскурсія супрацоўнікаў гарадскога Дома культуры і рэдакцыі газеты “Драгічынскі веснік” у г. Мінск. Там наша дэлегацыя наведала Музей Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку і паглядзела ў Беларускім нацыянальным тэатры аперэту Іагана Штрауса “Лятучыая мыш”. Гэтае падарожжа адбылося намаганнямі прафсаюзных кіраўнікоў Алены Міховіч і Ніны Ткачук. Але самае галоўнае, што творчыя людзі з Драгічына ў гэты дзень значна павысілі свой культурны ўзровень і адпачылі ў сталіцы.
Па другое. Амаль увесь месяц праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння Драгічынскага раёна. Так, днямі раённы Цэнтр пазашкольнай адукацыі правёў конкурс “Зорны час” прысвечаны гэтай падзеі. Распрацавала сцэнарый і вяла конкурс псіхолаг цэнтра Алла Яхімовіч, а старшынёй журы быў дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Дз. Удовікава Сяргей Гранік. У выніку напружаннай барацьбы паміж дваццаццю ўдзельнікамі месцы размеркавалісь наступным чынам:
1-е - Гімназія г. Драгічына,
2-е - Брашэвіцкая СШ,
3-е - Дзеткавіцкая СШ.
Вось так актыўна і карысна ў гэты суботні дзень правялі час больш за 70 вучняў і настаўнікаў школ раёна.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.
E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook