Дакрануцца да скарбаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Дакрануцца да скарбаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2015-03-10
Просмотров: 3073

Дасканальна вывучыць мінулае роднага краю вырашылі вучні старэйшых класаў Імянінскай СШ. Для вучняў настаўніцы Тамара Цынкус і Наталля Гірш арганізавалі экскурсію “Шляхамі старадаўняга Загароддзя”. І гэта не першая іх паездка па гэтых маляўнічых і гістарычных мясцінах. Раней вучні ўжо бывалі ў Бездзежы, Хомску і Жаберы. Цяпер жа, вырашылі наведаць музеі Іванаўскага і Пінскага раёнаў.

Першым месцам прыпынку стаў археалагічны філіял “Нашы карані” Мотальскага музея народнай творчасці.

З задавальненнем нашы юныя турысты слухалі цікавую і пазнавальную экскурсію, якая распавядала пра першабытных людей, якія жылі ля ракі Ясельда ў далёкім мінулым. Гэта яшчэ і вельмі цікава таму, што можна пабачыць тое, аб чым надрукавана ў падручніках гісторыі. Гледзячы на прылады працы першабытнага чалавека, можно зрабіць выснову, што не такі і прымітыўны быў наш далёкі продак, бо каменныя тапары і прылады працы апрацоўваў з высокай якасцю.

Далей шлях прывёў школьнікаў у музей Фёдара Дастаеўскага, які месціцца ў Дастоеве. Шмат цікавага даведаліся навучэнцы і ў гэтым музеі. Тут экскурсія складалась з двух частак.

Спачатку быў расказ пра мінулае в. Дастоева і тыя падзеі, якія пранесліся праз яе ў мінулыя часы, а затым менавіта па гістарычных каранях рода Дастаеўскіх і творчасці самаго Фёдара Міхайлавіча.

Закончылася гэта вандроўка пад вечар у музеі Яўгеніі Янішчыц, што знаходзіцца ў школе в. Парэчча. Там адбылося знаёмства школьнікаў з біяграфіяў і творчасцю таленавітай паэткі, якая сябе называла “Палеская кнігаўка”. Падчас расповяда экскурсавода Антаніны Паўлаўны пра трагічны лёс Яўгеніі, на вачах ў дзяцей з’яўляліся слёзы. Гэта сведчыць аб тым, што паэзія Янішчыц кранае чалавечае сэрца і душу.

Вось такое цікавае і пазнавальнае падарожжа “Шляхамі старадаўняга Загароддзя “ здзейснілі навучэнцы Імянінскай СШ. Па сапраўднаму кажучы, у гэты дзень вучні дакрануліся да скарбаў далёкага мінулага і чалавечай душы Фёдара Дастаеўскага і Яўгеніі Янішчыц. І гэта вельмі станоўча ў сэнсе выхавання любві да Бацькаўшчыны.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.
Закозель и каплица Ожешко: исторические сокровища Дрогичинского района глазами велотуристов
Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова, как и многие другие учреждения культуры, активно участвует в мероприятиях в рамках месяца историко-культурного туризма, предлагая тематические экскурсии и выставки, раскрывающие малоизвестные страницы истории.
Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки