Днямі ў Ваенна-гістарычным музеі імя Дз.К. Удовікава адбылася сустрэча рэдактара газеты “Драгічынскі веснік” Генадзя Дзеюна з тымі, хто піша ў газету як пазаштатны карэспандэнт і ўдзельнікамі конкурса публікацый, прысвечаных 75-гадоваму юбілею Драгічынскага раёна.
Вынікі конкурса рэдакцыя “раёнкі” падвяла напярэдадні Дня друку. Круглы стол і віншаванне пераможцаў адбыліся ў музеі.
Першае месца ў намінацыі “проза” атрымаў Мікалай Сянкевіч, выкладчык БрДУ імя А. Пушкіна, ураджэнец вёскі Асіпавічы, які даслаў на конкурс падборку літаратурных замалёвак аб родным краі. На другім месцы аказалася Алена Якоўчык з вёскі Пярковічы, а на трэцім Марыя Мінзер з Заверша.
У намінацыі “паэзія” месцы размеркаваліся наступным чынам:
Першае заняў Іван Красоўскі з Хомска, другое – Валянціна Лакуц з Гнільца.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі члены гуртка юнкораў з раённага Цэнтра дадатковай адукацыі, якія задавалі ўдзельнікам конкурсу шматлікія пытанні.
Падвоздячы вынікі сустрэчы, рэдактар раёнкі Генадзь Дзеюн падзякаваў прысутных за супрацоўніцтва і паабяцаў, што такога роду конкурсы стануць рэгулярнымі і прысвячацца яны будуць самым разнастайным падзеям.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.
E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook