З задавальненнем наш музей прыняў прапанову загадчыка аддзела турызма і краязнаўства Алены Абрамовіч прыняць удзел у вучобе тураператараў і кіраўнікоў турысцка-краязнаўчых аб’яднанняў па інтарэсам Драгічынскага раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На гэты раз тэма семінара гучала так: “Асаблівасці і формы турысцка-краязнаўчай дзейнасці з навучэнцамі”.
Шмат цікавага ўдзельнікі пачулі ад кіраўніка ваенна-патрыятычнага клуба для падлеткаў “Перасвет” Цімафея Клімчука. Ён у сваёй прызентацыі распавёў пра сваю дзейнасць і патрыятычнае выхаванне моладзі і расказаў пра станоўчыя моманты і тое, што патрэбна палепшыць у працы клуба.
Не менш цікавым было выступленне Наталлі Гірш – кіраўніка гуртка “Юныя краязнаўцы” з Імянінскай школы. Наталля Паўлаўна даўно працуе з моладдзю і займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю, таму ў яе выступленні было шмат цікавай інфармацыі па арганізацыі паходаў і падарожжаў. Але самае галоўнае, што дзеці бавяць вольны час у гуртку і вывучаюць гісторыю вёскі.
У якасці абмену вопытам дырэктар Ваенна-гістарычнага музея Сяргей Гранік правёў музейна-педагагічны занятак “Падарожжа ў мінулае з дапамогай музейнага чамаданчыка”. Удзельнікам мерапрыемства было паказана каля 50 аўтэнтычных прадметаў з фондаў музея, расказаны іх легенды. Такія інтэрактыўныя заняткі вельмі падабаюцца школьнікамі.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.
E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook