Ветэраны ў якасці экскурсантаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Ветэраны ў якасці экскурсантаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2016-01-15
Просмотров: 1246

Цікавую экскурсію для ветэранаў-медыкаў арганізавала старшыня ветэранскай арганізацыі Цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Шынгерэй.

Экскурсія пачалася з наведвання Ваенна-гістарычнага музея. На гэты раз экскурсаводам быў дырэктар музея Сяргей Гранік. Па ходу экскурсіі Сяргей Уладзіміравіч знаёміў ветэранаў з гісторыяй роднага краю. Ветэраны даведаліся аб тым, хто такія Тодар Мінкаў, Войцех Пуслоўскі і Яўген Макарэвіч.

Медыкі наведалі памятны знак Дугі Струве, мемарыяльную калону ў Бездзежы і паслухалі цікавы расказ пра гэтыя гістарычныя аб’екты.

Далей падарожнікі пабывалі на службе ў Свята-Троіцкай царкве в. Бездзеж. Пасля службы айцец Геннадзь Воран правёў для ветэранаў экскурсію і расказаў пра гісторыю царквы і царкоўных святынь.

Напрыканцы падарожжа экскурсанты пабывалі ў музеі народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Іх вельмі ўразіла ўбачанае. Многія з іх і самі ў дзяцінстве разам з матулямі пралі і ткалі. Ну і канешне прыйшлася даспадобы дэгустацыя традыцыйнай бездзежскай кухні ў сялянскім падворку “Каля Плэса”. Галоўнае, што ветэраны змаглі сустрэцца і пагутарыць пра мінулае і сучаснае жыццё.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Оставить комментарий

Последние новости

Наши гости
26 сентября нас посетили два американца. Причина их визита заключалась в том, что их предки в 20-е гг. прошлого века выехали в США. Оставшиеся родственники стали жертвами нацистов в годы оккупации и были расстреляны немцами у железнодорожного вокзала г. Дрогичин.
Па слядах уніятаў
Другі раз за апошнія два месяцы да нас завіталі навукоўцы з Менску на чале з Ярашам Малішеўскім. Разам з ім былі: Аксана Скрычан з дачкой Альжбэтай і Вольга Абразцова. Гэтым разам мэтай іх экспедыцыі было знаёмства са спадчынай уніяцкай царквы і збор фальклора на мясцовым дыялекце.
Урок мира и добра
Ежегодно 21 сентября международная общественность отмечает Международный день мира (International Day of Pease). В 1981г. своей резолюцией 36/67 Генеральная Ассамблея ООН провозгласила этот День и установила его празднование на третью пятницу сентября. Посвящен он всеобщему прекращению войн и отказу от насилия, укреплению мира как внутри государств и народов, так и между ними.
Сустрэча за круглым сталом
Напярэдадні Дня беларускай пісьменства і друку, які штогод праходзіць у пачатку верасня, наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава сабраў творчых людзей за круглым сталом. Гэтым разам, аб сваёй творчасці прысутным распавядалі не толькі мясцовыя таланты - паэтка Святлана Асаўцова і выканаўца сваіх песен пад гітару Наталля Галабурда, але і госці.
Вернисаж августа
Август месяц традиционно для нашего Военно-исторического музея им. Д. Удовикова является относительно спокойным месяцем. В этот период сотрудники музея стараются взять отпуск и отдохнуть. Однако музей живёт своей жизнью и проводит разного рода экскурсии, в том числе, собирает экспонаты и встречается с земляками, приезжающими в родные края на побывку.

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 3 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 40 коп. Для остальных категорий населения - 60 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. Для остальных категорий населения - 5 руб.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com

Архив новостей

Полезные ссылки