У пошуку загінуўшых партызан і збітага савецкага бамбардзіроўшчыка 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

У пошуку загінуўшых партызан і збітага савецкага бамбардзіроўшчыка

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2016-01-15
Просмотров: 929

Добрыя сувязі склаліся ў нашага музея з членамі гуртка “Юныя краязнаўцы” з Імянінскай сярэдняй школы, якім кіруе Наталля Гірш.

На гэты раз настаўніца Наталля Паўлаўна і дырэктар музея Сяргей Гранік спланавалі экспедыцыю вучняў па наваколлях вёсак Зёлава і Заніў’е для ўстанаўленню малавядомых эпізодаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

На гэты раз правадніком стаў удзельнік вайны з Зёлава Васіль Даўгун.

Разам з гурткоўцамі ён пабываў на старых могілках вёскі і паказаў месца, дзе пахаваны два забітыя партызаны з дывізіі Каўпака, што напрыканцы зімы падчас рэйду загінулі ў вёсцы Зёлава. На жаль, гэтая магіла знаходзіцца на ўскрайку могілак.

Недалёка, у самым цэнтры новых сельскіх могілак, размешчана пахаванне апошняй ахвяры фашыстаў Аляксея Мізевіча. Васьмідзесяцігадовы стары падчас адступлення немцаў хаваўся ў жыце. Акупанты знайшлі яго і закалолі штыкамі. Зараз на магіле Аляксея Мізевіча выраслі дзве маладыя сасны.

Далей “Юныя краязнаўы” пабывалі ля Зёлаўскай Свята-Троіцкай царквы і пазнаёміліся з гісторыяй гэтага вядомага храма. Васіль Даўгун паказаў школьнікам магілу палкоўніка Васіля Данілавіча Мандрыкіна, на сродкі якога і была у 1842 г. пабудавана царква.

Цікавым для ўдзельнікаў экспедыцыі было наведванне месца падзення ў чэрвені 1941 г. савецкага бамбардзіроўшчыка. Самалёт па словах Васіля Даўгуна ўпаў у лесе паміж вёскамі Зёлава і Грушава. Ён быў у пачатку вайны падлеткам і з сябрамі некалькі разоў хадзіў на тое месца. З цягам часу метал расцягнулі мясцовыя жыхары на гаспадарчыя патрэбы, паламаныя дрэвы людзі забралі на дровы, а на доле застаўся толькі шрам у выглядзе неглыбокага ірва і варонкі.

Закончылася падарожжа прыгатаваннем на кастры ў лесе абеду. Дзецям вельмі спадабалася інтэрактыўная экспедыцыя і яны прасілі настаўніцу, каб такія мерапрыемствы яна планавала часцей.

Комментарии к статье

Сергей, 2016-01-16

Очень хорошо, что есть те, кому не безразлична судьба погибшим

Оставить комментарий

Последние новости

Летнія прыгоды ветэранаў у Пінску
Лета безумоўна з’являецца часам падарожжаў для усіх катэгорый насельніцтва. Не выключэнне і актыў Драгічынскай ветэранскай арганізацыі, якой кіруе Святлана Магілянчык. Традыцыйнымі для яе актывістаў сталі летнія падарожжы па роднаму краю.
В гости к гвардейцам-десантникам
Традиционно в начале июня месяца в школах района проходят сборы допризывной молодёжи. К этой категории относятся те ребята, кто окончил 10 классов. Организовывал посещение 38-й гвардейской, Краснознамённой Венской мобильной бригады в Бресте директор Военно-исторического музея им. Д. Удовикова подполковник запаса Сергей Граник.
С «Пересветом» хоть на край света!
Своеобразно новый туристический сезон открыл подростковый военно-патриотический клуб «Пересвет», которым руководит Тимофей Климчук. Совместно с директором Военно-исторического музея им. Д. Удовикова Сергеем Граником был разработан маршрут связанный с легендарными событиями периода ВОВ – обороной партизанскими отрядами Днепровско-Бугского канала в феврале-марте 1944г.
Дорогами славы воинов-пограничников
Традиционно в канун Дня Пограничника (28 мая) вдоль Южной границы РБ проходит мотопробег-эстафета с участием ветеранов пограничной службы, тех, кто служит на границе и представителей общественности. На этот раз участники данного мероприятия находились на территории нашего района два дня. Прошли мероприятия по возложению венков к памятникам, где похоронены воины-пограничники в д. Гаравица, урочище Теребун (д. Малиновка) и в г. Дрогичине.
Майские экскурсии
В мае месяце традиционно стартует летний туристический сезон. Немаловажную роль в организации поездок для школьников играет наш Военно-исторический музей им. Д. Удовикова.

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 3 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 40 коп. Для остальных категорий населения - 60 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. Для остальных категорий населения - 5 руб.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com

Архив новостей

Полезные ссылки