Вясеннія канікулы – час падарожжаў і экскурсій 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Вясеннія канікулы – час падарожжаў і экскурсій

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2016-03-30
Просмотров: 3778

Падчас вясенніх канікул Ваенна-гістарычны музей імя Удовікава разам са школамі раёна здзейсніў шэраг сумесных мерапрыемстваў, падарожжаў і экскурсій. У гэты час малодшыя школьнікі знаходзіліся ў аздараўленчых лагерах пры школах. Настаўнікі для іх арганізоўвалі экскурсіі ў наш музей, а таксама музейна-педагагічныя заняткі з удзелам супрацоўнікаў музея. З задавальненнем дзеці і дарослыя былі іх удзельнікамі. Відавочна, што нельга называць сябе адукаваным і культурным чалавекам, калі ты не наведваеш музей.

Падарожжа гімназістаў у Пінск

Для навучэнцаў малодшых класаў гімназіі канікулы пачаліся з экскурсіі ў сталіцу Беларусскага Палесся г. Пінск. Суправаджаў дзве групы гэтым разам дырэктар музея Сяргей Гранік.

Па прыездзе ў Пінск Сяргей Уладзіміравіч паказаў дзецям помнік вызваліцелям горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў на вул. Леніна. Пеша падарожнікі прайшлі па пешаходнай вуліцы да касцёла францысканцаў, дзе ім дырэктар музея распавёў пра гісторыю касцёла і паказаў, дзе знаходзяцца вывезеныя з Закозеля статуі евангелістаў.

У самім касцёле для гасцей з Драгічына экскурсію праводзіў айцец Уладзімір. Ён расказаў пра святыні францысканцаў, якія знаходзяцца тут, і звярнуў увагу на карціну А. Ромера “Пінская Мадонна”. Гэтая ікона напісана была знакамітым майстрам з прастой пінскай жанчыны, якая была апранута вельмі звычайна. Паслухаўшы арганную музыку, дзеці рушылі на экскурсію да музея Беларусскага Палесся.

Там гасцей з Драгічына чакала “Выстава сказачных герояў” і экскурсія па залах музея. Скончылася падарожжа ў Пінск наведваннем дзіцячага кафэ “Лакамка”. Вось так пачаліся вясновыя канікулы для малодшых гімназістаў.

Музейна-педагагічны занятак у Антопалі

Падчас работы аздараўленчага лагера ў Антопальскай СШ адбылася сустрэча, на якой дырэктар музея Сяргей Гранік паказаў школьнікам музейна-педагагічны занятак “Таямніцы салдацкага рэчмяшка”. Гэта сустрэча стала магчымай дзякуючы транспарту, выдзеленнаму КУКП “Драгічынская раённая кінавідэасетка”.

Сяргей Уладзіміравіч прывёз вучням каля 50 рарытэтаў, кожны з якіх мае сваю асабістую гісторыю. На працягу амаль што гадзіны вучні не толькі з задавальненнем слухалі дырэктара музея, але і ўдзельнічалі ў гульні з рэчамі.

Напрыканцы занятка кожны жадаючы мог патрымаць у руках стаўшыя знаёмымі ўжо рэчы з фондаў музея і нават сфатаграфавацца на памяць са зброяй і рыштункам.

Да святынь Тураўскай зямлі

Падчас вясновых канікул настаўнікі Аляксеевічкай БШ вырашылі дакрануцца да хрысціянскіх святынь Тураўскай зямлі. Гэтую цікавую экскурсію для сваіх калег арганізавала дырэктар школы Святлана Мароз пры падтрымцы дырэктара Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргея Граніка.

Нягледзячы на тое, што падарожжа пачалося ў 5 гадзін ранку, усё атрымалася як трэба. Галоўнае, што без спазнення паломнікі папалі на службу ў храм Свяціцелей Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх.

Пасля службы псаломшчык храма Валерый рассказаў гасцям з Аляксеевіч гісторыю новага храма, а таксама правёў экскурсію па Тураву.

Настаўнікі пабывалі на старых могілках, дзе растуць знакамітыя каменныя крыжы. Пакланіліся хрысціянскім святыням, а затым наведалі каплічку Святых Барыса і Глеба.

Цікавай была экскурсія на замкавую гару, дзе знаходзіцца раскапаная частка гарадзішча з рэшткамі Барыса-Глебскай царквы Х ст. У музеі для настаўнікаў была праведзена экскурсія, пасля якой яе ўдзельнікі зрабілі фота на памяць ля помніка Кірылу Тураўскаму.

Напрыканцы псаломшчык Валерый правёў экскурсію ў стары драўляны храм Усіх Святых.

Усе ўдзельнікі экскурсіі былі вельмі задаволены тым, што наведалі святыні Тураўскай зямлі. Як потым высветлілася, гэта для настаўнікаў было ўпершыню.

Экскурсіі па музею

Падчас канікул дзверы нашага музея былі адчынены для школьнікаў. У асноўным гэта былі дзеці, якія наведвалі аздараўляльныя лагеры школ. Для іх ладзіў экскурсіі галоўны захавальнік фондаў музея Максім Родзька.

Вось толькі некаторыя мерапрыемствы якія правёў наш Венна-гістарычны музей пад час канікул.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО
9 мая 2025 года прошло республиканское мероприятие "НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО". В рамках ежегодной акции музей распахнул свои двери для всех, кто чтит подвиг советского народа.
История одной фотографии: Что рассказывает нам снимок 50-летней давности?
Коллекция «Фотодокументы», хранящаяся в военно-историческом музее им. Д. К. Удовикова, каждый отдельный её экспонат может рассказать очень многое. Держа в руках и рассматривая старые фото появляется желание понять, кто были, отображенные на ней люди, как они жили, что их волновало? Бывает, фотография охотно рассказывает свою захватывающую историю, а иногда приходится поднапрячься, чтобы фото "заговорило".
Нам жить и помнить
В преддверии 80-летия Великой Победы в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» начала работу экспресс-выставка «Нам жить и помнить…», на которой представлены подлинные предметы из фондов музея. Каждый экспонат на выставке является поистине частицей истории отдельного человека и историей страны в целом. Эти предметы – как безмолвные свидетели страшной войны хранят память о своих героях.
Выжить в концлагере и продолжать спасать…
В зале Военно-исторического музея им. Д.К. Удовикова, рассказывающем об оккупационном режиме на территории района, имеется копия Акта Дрогичинской комиссии содействия в работе Чрезвычайной Государственной комиссии по расследованию и установлению злодеяний немецко-фашистских захватчиков, среди подписавших его врач Церенцян Даниил Макарьевич. Как человек с армянскими корнями и славянскими именем и отчеством оказался на Дрогичинской земле?
Музейно-педагогические занятия «Они приближали Победу»
В преддверии 80-летия Великой Победы, сотрудники филиала «Военно-исторический музей им. Д. К. Удовикова» провели серию музейно-педагогических занятий для школьников.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки