
Зусім нядаўна да нас у Ваенна-гістарычны музей імя Дз. Удовікава завітаў пенсіянер з вёскі Сіманавічы Леанід Гарбейка. Пагутарыўшы з нечаканым госцем я зрабіў выснову, што гэта апантаны родным краем чалавек. Пасля адыходу на пенсію ён вярнуўся ў сваю родную вёску ў бацькоўскую хату.
У канцы размовы Леанід Канстанцінавіч прапанаваў мне прайсці старым гасцінцам і самаму пабачыць дзівосы старога Загародскага шляху. Гэтай дарогай ён хадзіў і ездзіў пачынаючы з ранняга дзяцінства, ды і зараз калі ідзе у грыбы стараецца трапіць у гэтыя мясціны дзе колісь жылі яго продкі.
І вось вясеннім ранкам ад Хомска праз вёску Гнілец мы рушылі ў накірунку Сіманавіч.Паабапал шляху цягнуліся равы, паросшыя лесам. Дарога выглядала месцамі так, як выглядае танкавая дарога. Па словах майго суразмоўцы, у дзяцінстве ён з бацькам, калі ехаў па гэтай дарозе, бачыў, што на больш нізкіх месцах укладзены былі поперак цымалыя бярвенні з дуба ці граба. Гэта ў савецкі час дарогу разбіла магутная калгасная тэхніка і на ёй з’явіліся шматлікія калдобіны, а тады у сярэднявеччы яна была дагледжана як мае быць.
Я змерыў шырыню дарогі і налічыў 12 крокаў. Па шырыні яна была амаль я цяперашняя бо свабодна могуць размінуцца рухаючыяся на сустрач павозкі і іншы транспарт. Справа ў тым, што гэты шлях будавалі ў XVII стагоддзі мясцовыя сельскія жыхары. І менавіта гэты гасцінец з’яўляўся самым кароткім шляхам з Пінска ў Кобрын і Берасце. Мясцовыя магнаты Пуслоўскія гэтай справе удзялялі шмат увагі, бо яна мела стратэгічнае і ваеннае значэнне.
У двух месцах мы абследвалі сажалкі, якія былі паблізу шляха і, відавочна, капаліся сялянамі ўручную. Адну з сажалак па-мясцоваму называлі Давідава, па імяні гаспадара, які жыў побач з дарогай. На яго хутары засталіся паросшыя лесам і дзічкамі сляды дзейнасці чалавека. З гэтага хутараў партызаны пайшоў Давідаў сын, якога таксама звалі Давід. Ён быў кулямётчыкам і загінуў недалёка ад вескі Сварынь у сакавіку 1944г. Зараз жа гаспадарамі воднай гладзі гэтых месцаў з’яўляюцца бабры. Яны акупавалі кінутыя сажалкі і равы.
Недалёка ад дарогі некалі жыло шмат людзей. Мой гід Леанід Гарбейка паказаў мне месцы, дзе знаходзіўся хутар Івана Піцухі. Ён добра памятаў, што гэты дзед, інвалід і удзельнік Першай сусветнай вайны, так і не ўступіў у калгас. А калі вясковыя пасвілі кароў, то падыходзіў да іх і расказваў розныя цікавыя гісторыі са свайго нялёгкага жыцця.На яго хутары засталіся вельмі смачныя грушы і яблыкі. Калі восенню мой суразмоўца у гэтых мясцінах збірае грыбы, то абавязкова частуецца смачнымі фруктамі.
Крыху воддаль ад хутара Піцухі стаяла хата Васіля Калюціча. Гэта быў сувязны партызанскага атрада імя Макарэвіча. У яго хаце партызаны адпачывалі, і чакалі ноч калі можна будзе ісці на чыгунку. Усю вайну гаспадары баяліся, што іх схопяць немцы, але суседзі апынуліся надзейнымі людзьмі і не выдалі іх.
Побач з Сіманавічамі знаходзяцца вясковыя могілкі. На гэтых могілках пахаваны партызан атрада імя Макарэвіча Сцяпан Рэпіха. На яго магільнай стэле захавалась зорка. Нажаль, магіла загінуўшага партызана да гэтага часу не паспартызавана,што вельмі непрыемна здзіўляе.
Побач з вёскай гадоў десяць таму мясцовы краязнаўца Сяргей Літвінка з сябрамі Іванам Лявончыкам і пенсіянерам Мікалаем Шэндэрам аднавілі старыя могілкі Першай сусветнай вайны,ўстанавіўшы крыж і некалькі надмагільных пліт, якія ўдалося адшукаць у карчах.
Мікалай Шэндэр некалькі год таму паказаў месца дзе загіблі, а затым былі пахаваны яго бацікам Васілём два партызаны. Так і засталася да гэтага часу на вясковых могілках безымянная магіла герояў забітых у баі карнікамі ля вёскі Сіманавічы. Магутная сасна узвышаецца на іх магіле як велічны манумент подзвігу герояў.
Калісьціў пачатку вёскі Сіманавічы знаходзіўся высокі курган, на вяршыне якогаўзвышаўся чытырохкутны стоўп з іконамі. Па словах гісторыка Пакроўскага, які ў ХІХ стагоддзі апісваў гісторыю Палесся, тут быў пахаваны манах-езуіт, які ў гэтых месцах у язычніцкія часы распаўсюджваў хрысціянства, і якога за гэта забілі недобразычлівыя язычнікі. На гэтым памятным месцы краяведы Сяргей Літвінка і Леанід Гарбейка пяць гадоў таму ўстанавілі памятны крыж з іконай. Але курган ўжо немагчыма аднавіць, бо калі будавалі дарогу, то яго знішчылі.
Вось такое цікавае падарожжа для мяне правёў па старому гасцінцу Леанід Гарбейка.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
На информационном стенде «Участники партизанского движения» в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» расположено рядом фото двух женщин: Брухан Елены Александровны и Русяевой Фаины Игнатьевны.
Для любителей истории и путешествий летнее время – это возможности совершать увлекательные экскурсии, в том числе и по Дрогичинскому району. Уникальное архитектурно-историческое наследие района позволяет активно развивать историко-культурный туризм. Туристические маршруты насыщены архитектурными и историческими памятниками, позволяющими прикоснуться к богатому прошлому региона.
3 июля филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова представил интерактивную площадку «Тайны солдатского вещмешка» на праздновании Дня Независимости Республики Беларусь в городском парке. Желающие могли сделать фото на память с предметами военного быта и амуниции, ведь в повседневной жизни редко выпадает шанс примерить на себя элементы военной формы или подержать в руках исторические предметы. Фотографии, сделанные в такой обстановке, стали не просто снимками, а настоящими памятными моментами.
Июнь на Дрогичинщине – это не просто начало лета, а настоящий калейдоскоп событий, где история оживает, а каждый день наполнен новыми открытиями. Этот месяц по праву считается временем историко-культурного туризма, и наш район с радостью распахивает свои двери для всех, кто жаждет прикоснуться к богатому наследию Беларуси. Здесь, среди величественной архитектуры и древних традиций, каждый найдет что-то для себя. Живописные усадьбы, изящные строения и самобытные деревни, хранящие память веков, ждут своих гостей, чтобы рассказать им свою уникальную историю.
19 мая – день, наполненный особым смыслом для каждого пионера! В парке прошел районный праздник "Салют, пионерия!", который подарил множество ярких впечатлений на тематических площадках. Особое место среди них заняла интерактивная площадка «Военные истории с музейным чемоданчиком», представленная филиалом «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова». Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: вторник - пятница с 09:00-19:00 | суббота - воскресенье 10:00-14:00, 15.00-19.00. Выходной - ПОНЕДЕЛЬНИК
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook