
У канцы ліпеня ажыццявілась планавая экскурсія ветэранскага актыву нашага раёна у “Гісторыка-культурны музейны запаведнік Нясвіж” і “Музейна-замкавы комплекс Мір”. Арганізацыяй даннага мерапрыемства займалася старшыня раённага Савета ветэранаў Святлана Магілянчык.
Усяго у складзе турыстычнай группы было 22 ветэраны працы, якіх суправаджаў дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргей Гранік. Усе яны даўно марылі дакрануцца да святынь мінулага і наведаць аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны якія уключаны у спіс ЮНЭСКА.
На камфартабельным аўтобусе “Радзіміч”, за рулём якога быў паважаны ветэранамі вадзіцель Раман Юшкевіч, ранкам рушылі у дарогу.
Нясвіж сустрэў нашых турыстаў ранішнім туманам над возерам, старым паркам і мурамі замка Радзівілаў.
Першым аб’ектам знаёмства быў Фарны касцёл Францішканцаў, які быў пабудаваны напрыканцы 16 стагоддзя і з’яўляецца каталіцкай святыняй Беларусі.
У хуткім часе пачалася экскурсія. Вяла яе для ветэранаў навуковая супрацоўніца якую звалі Аляксандра. Гэтая маладая дзяўчына з пафасам і энтузіязмам раскрывала гасцям таямніцы сярэдневяковай гісторыі замка і яго уладальнікаў. Для тых, хто трапіў у Нясвіж у першыню гэтая экскурсія была сапраўднай сенсацыяй ад таго, што нашы далёкія продкі жылі так як жылі тагачасныя уладары еўрапейскіх краін і замкаў. Аказваецца нам ёсць чым ганарыцца і наша гісторыя з’яўляецца часткай гісторыі Еўропы і усяго свету.
Пасля экскурсіі Святлана Магілянчык прапанавала наведаць стары парку які месціцца каля замка між дзвумя азёрамі. Аказваецца Святлана Андрэеўна адпачывала тут за савецкім часам у санаторыі які размяшчаўся у замку і у вольны час адпачывала у парку ля возера. Яна і распавяла сваім сябрам пра тое як выглядаў гэты замак і парк у тыя часы.
У хуткім часе пачалася неменш цікавая для падарожнікаў з Драгічына экскурсія у “Музейна-замкавы комплекс Мір”. Аказалася, што усе яе удзельнікі тут былі упершыню.
На працягу гадзіны экскурсавод знаёміў нашых ветэранаў з гісторыяй замка і лёсам яго уладальнікаў. Вельмі уразіла і тое, што у замку шмат аўтэнтычных сярэдневяковых рэчаў якія напаўняюць памяшканні непаўторным каларытам мінулага.
Пасля наведвання капліцы-усыпальніцы у старым парку праграмма экскурсіі была выканана. Стомленыя і разам с тым задаволенныя і уражаныя убачанным ветэраны вярнуліся у Драгічын. На памяць пра падарожжа для яго удзельнікаў застануцца шматлікія фота і сувеніры.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
В октябре в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» уже традиционно проходят экскурсии для молодых специалистов. Во время обзорных экскурсий присутствующие узнают историю возникновения города Дрогичина, его военного прошлого.
С 14 по 21 октября филиал "Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова" предоставляет возможность бесплатно всем многодетным семьям в рамках Недели родительской любви посетить экспозиции, а также насладиться выставкой "Свидетели эпохи".
Вот уже и 80 лет отделяют нас от последних залпов Великой Отечественной войны. В эту осеннюю пору особенно хочется вспомнить учителей – ветеранов войны, которые сменив солдатское обмундирование на гражданскую одежду, вошли в школьные классы. Только в городских школах в то время работали Коньков Иван Ефимович, Баранова Мария Захаровна, Чечко Петр Всеволодович, Есликов Андрей Сафронович, Пицуха Василий Лукъянович, Северинец Александр Федорович, Зайцев Алексей Иванович и многие другие.
В этом году мы отмечаем знаменательную дату – 80 лет с момента окончания Великой Отечественной войны. Это время, когда мы с гордостью вспоминаем о беспримерном мужестве и самоотверженности белорусского народа, который с оружием в руках встал на защиту своей земли. Важно чтить не только подвиги солдат на передовой, но и неоценимый вклад тружеников тыла, чья стойкость и преданность делу помогли приблизить Победу. Мы обязаны быть достойными памяти наших предков, стремиться к новым достижениям и передавать эту священную эстафету будущим поколениям.
17 сентября – особенный день для нашей республики, когда мы вспоминаем о единстве народа.Эта дата связана с событиями 1939 года, когда Красная Армия вошла на территорию Западной Беларуси, чтобы защитить ее жителей от надвигающейся угрозы немецкой оккупации. Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook