Калейдаскоп летніх падарожжаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Калейдаскоп летніх падарожжаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2017-07-26
Просмотров: 3499

Летнія канікулы для школьнікаў – самая любімая пара года. Тут можа быць усё: і адпачынак у аздараўленчым лагеры, і падарожжа з сябрамі, і паездка да бабулі з дзядуляй, і, канешне, наведванне розных мерапрыемстваў, цікавых месцаў, напрыклад такіх, як музей.


Сустрэча ў аздараўленчым лагеры

Наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава кожны год супрацоўнічае з кіраўніцтвам школьных летніх лагераў і спрыяе актыўнаму адпачынку падлеткаў.

Так, на днях адбылася сустрэча з адпачываючымі ў аздараўленчым лагеры «Вінч». Гэтым разам з дзецьмі працавалі Сяргей Гранік, Алег Ясковіч, Цімафей Клімчук і Андрэй Рудкоўскі з клуба «Перасвет». Падчас мерапрыемства супрацоўнікі музея не толькі паказалі ўнікальныя артэфакты часоў Вялікай Айчыннай вайны, але і расказалі іх гісторыю і назначэнне. У сваю чаргу Цімафей Клімчук і Андрэй Рудкоўскі паказалі амуніцыю сучаснага воіна ўзброеных сіл, а таксама правялі трэніроўку ў разборцы і зборцы аўтамата АК-74. Але больш за ўсё школьнікам спадабалася, як Цімафей Іванавіч віртуозна валодае шабляй.

Гледачам было цікава, бо музей не можа быць не цікавым.


Кожнае лета падарожнічаем

Цікавае падарожжа «Старым Загародзкім шляхам» для школьнікаў, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры СШ№1 арганізаваў Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава. У ходзе экскурсіі па роднаму Драгічынскаму раёну падлеткі пабывалі на ААТ «Камбікормавы завод», агледзілі старую тэхніку на філіяле «Мінсквутормет» і нават паслухалі аповяд начальніка станцыі Драгічын аб тым, як рухаюцца цягнікі па рэйкам і як працуюць стрэлкі.

У хуткім часе аўтобус зрабіў прыпынак ля сядзібы Брашэвіцкага лясніцтва, дзе з задавальненнем дзеці пакармілі аленяў і пазнаёміліся з дэндрапаркам. Менавіта там яны пабачылі помнік прыроды Беларусі – карыю авальную, якую калісьці прывезлі з Паўночнай Амерыкі і яна прыжылася.

Падчас прыпынкаў Сяргей Гранік распавядаў падлеткам многа цікавага. Так напрыклад, яны паглядзелі помнік на месцы, дзе ў 1990г. адбылася катастрофа самалёта МІГ-29, у выніку якой загінуў лётчык.

Уразіў і помнік жыхарам растралянай карнікамі вёскі Усходы. Аб трагедыі, што адбылася 20 жніўня 1942г., і быў аповяд Сяргея Уладзіміравіча. Дзеці слухалі са слязамі на вачах, як немцы ў вайну растралялі 25 нявінных жыхароў, сярод якіх былі і малыя дзеці, а вёску спалілі.

Падарожнікі спыніліся на абед ля былога замка Жабер, які належыў князям Вішнявецкім. Кіроўца аўтобуса Мікалай Манчук на агні прыгатаваў макароны. Дзеці з задавальненнем на прыродзе ў лесе паабедалі. І гэта таксама спадабалася ім.

Наступны прыпынак быў у вёсцы Хомск. Гэта вёска вельмі пацярпела ў час вайны. Каля двух тысяч яе жыхароў былі знішчаны карнікамі. Аб тых жудасных падзеях і распавёў дзецям экскурсавод Сяргей Гранік.

Падарожжа па старым Загародзкім шляху скончылася ў вёсцы Бездзеж. Ля Троіцкай царквы, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры, юныя падарожнікі сфатаграфаваліся на памяць.

Вось так наш музей дапамагае дзецям з пользай і інтарэсам праводзіць час.

Комментарии к статье

Студент, 2017-07-26

Музейники работают и летом....главное. что они нужны детям.

Коля, 2017-07-27

Мне нравится слово музейник. Значит Олега Ясковича будем звать музейником. Класс!

Оставить комментарий

Последние новости

Интересная находка
В марте месяце фонды нашего музея пополнились интересными экспонатами времён Великой Отечественной войны. Это были более 50 обломков самолёта Дуглас А-20. Передал их в наш музей краевед из д. Сварынь Владимир Капуза. По его словам он их собрал в лесу юго- восточнее д. Сварынь во время заготовки дров несколько лет тому назад и сохранил. Практически все детали имеют маркировку и номера. Надписи на английском языке.
Музей в гостях у школьников
С передвижной выставкой «Школа будущего командира» в СШ №2 г. Иваново приехал Военно-исторический музей им. Д. Удовикова из г. Дрогичина.
Велосипедный поход
Традицией для учащихся Брашевичской СШ стало проведение велосипедного однодневного похода по историко-экологическим местам окрестностей д. Брашевичи.
Интересный поход «Пересвета»
Для детей каникулы весёлая и интересная пора. Вот и в эти весенние каникулы для ребят из военно-патриотического клуба «Пересвет» был организован поход по историческим местам древнего Загородья.
Увековечим партизана
Приближается 80-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских оккупантов.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки