Музей вітае гасцей 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Музей вітае гасцей

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2017-08-31
Просмотров: 4204

Нягледзячы на канікулы ў школьнікаў і студэнтаў, жнівень у плане наведвальнікаў для нашага Ваенна-гістарычнага музея імя Д.К. Удовікава не з’яўляецца «мёртвым» месяцам. Так, экскурсійных груп у гэты час мала, але дастаткова часта да нас заходзяць індывідуальныя наведвальнікі і сямейныя групы. Апошні месяц гэтага лета не стаў выключэннем – у музей завіталі і нашыя вядомыя землякі, і замежныя госці, і калегі па культурнаму цэху, і проста цікавыя людзі.

Пісьменнік і паэт Мікола Трафімчук

Аднаго дня да нас у госці завітаў наш сталы сябра Пятро Падлужны, які прывёў з сабой свайго колішняга сябра і добрага знаёмага пісьменніка і паэта Міколу Трафімчука, які прыехаў на Радзіму ў вёску Осаўцы.

Пасля экскурсіі па музею і знаёмства з новымі паступленнямі ў фонды, дырэктар музея Сяргей Гранік запрасіў гасцей сфатаграфавацца на памяць і зрабіць адпаведны запіс у кнігу наведвальнікаў.

Госць з Пскова

У Брашэвічах рыхтавалася на 19 жніўня сустрэча выпускнікоў школы 1977 года, арганізатарам якой быў дырэктар музея Сяргей Гранік, які сам з’яўляецца менавіта выпускніком гэтага года.

За два дні да мерапрыемства ў музей да Сяргея Граніка завітаў яго школьны сябар Сяргей Саковіч з вёскі Плішчыцы (зараз у складзе Брашэвіч). Цёплай і радаснай была сустрэча, бо нябачыліся яны каля 40 гадоў. Сяргей Уладзіміравіч для Сяргея Сцяпанавіча і яго жонкі правёў экскурсію па залах музея. Было бачна, што для прыехаўшых з расійскага Пскова гасцей музей спадабаўся.

Доктар медыцынскіх навук прафесар Данілаў наш госць

Сталася добрай традыцыяй, што кожны год у жніўні наш Ваенна-гістарычны музей наведвае былы партызан атрада імя Калініна брыгады імя Молотава наш зямляк з вёскі Ляжыткавічы, а цяпер жыхар Мінска, Іван Данілаў. Разам з ім да нас завітаў і аўтар шматлікіх публікацый пра падзеі ВАВ, які нарадзіўся і вырас у Осаўцах, – Аляксандр Паўлюковіч. Ён і прывёз на сваім аўтамабіле прафесара Данілава.

Гэтым разам Сяргей Гранік пасля знаёмства гасцей з новымі паступленнямі прапанаваў ім наведаць Дом траўніка «Музей народнай медыцыны» ў вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна.

Па ходу руху аўтамабіля Сяргей Гранік распавядаў гасцям, што цікавага і значнага адбывалася ў гэтых мясцінах у мінулым.

Але самым сенсацыйным для прафесара медыцыны было наведванне музея ў Стрэльне. Па яго словах, добра, што знайшліся тыя люді, што захавалі для будучых пакаленняў багатую спадчыну народнай медыцыны. Афіцыйная медыцына многае ўзяла на ўзбраенне з народнай. Па словах прафесара, яны добра дапаўняюць адна адну.

За кубкам травяной гарбаты на лекавых раслінах прафесар расказваў прысутным, як часта ў сваёй лячэбнай практыцы выкарыстоўваў народныя сродкі.

Семейный отдых в музее

Музей является местом, где не только можно узнать много интересного из прошлого родного края, но и отдохнуть в составе семьи.

Так днями нас посетили 6 представителей семьи Погорельских. Дмитрий Николаевич Погорельский известный в нашем районе предприниматель. Он поручил своей матери Марии Николаевне привести в канун начала нового учебного года детей в музей.

И вот Мария Николаевна с внуками в Военно-историческом музее им. Д. Удовикова. Сергей Владимирович рассказал ребятам много интересных событий, связанных с героическим прошлым родного края и его жителей-участников событий. Особенно ребятам понравились старые детские игрушки и оружие. О том, что было познавательно и интересно для детей из семьи Погорельских, свидетельствуют фото.

Экскурсия в музей – подарок

Татьяну Ильютко хорошо знают в нашем Дрогичинском районе. Она вот уже 15 лет работает директором Дрогичинского ГДК. Сейчас у Татьяны Ивановны отпуск. Вот и решила она поощрить своих дочек экскурсией в музей.

Для коллеги из культуры и её детей вели экскурсию директор музея Сергей Граник и научный сотрудник музея Екатерина Крук.

Думаю, что подарок матери дочкам понравился, и, конечно же, останутся на память не только впечатления от увиденного, но и фото.

«Справа» Пятра Куліка

Госцем нашага Ваенна-гістарычнага музея імя Д. Удовікава на днях стаў наш зямляк, які нарадзіўся ў вёсцы Галоўчыцы, а цяпер жыве у сталіцы – Пятрусь Кулік. Пятрусь Іванавіч да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў архітэктарам. Штогод ён наведвае сваю Радзіму.

Вось і завітаў госць у наш музей не з пустымі рукамі, а з падарункамі. На гэты раз Пятрусь Кулік падараваў землякам фотааппарат «Зеніт-Е» з алімпійскай сімволікай, бліскавіцу да фатааппарата, аўтаспуск нямецкай вытворчасці фірмы «Autoknips», тры нумары беларуска-украінскага альманаха «Справа», які выдае Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, членам радакцыйнай калегіі і аўтарам артыкулаў якого з’яўляецца Пятрусь Іванавіч.

Але самым жаданым падарункам нашага сталічнага госця з’яўляецца кніга Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы» з серыі «Палескія гісторыі», дзе шмат цікавага аўтарка расказвае пра Драгічыншчыну і Палессе ўвогуле.

Добра, што ў нашым грамадзтве ёсць людзі, якія перадаюць у музей старадаўнія рэчы і цікавую літаратуру. Музей захавае тое, што сабрана для будучых пакаленняў беларусаў. У гэтым можна быць упэўненымі, бо ў музеі працуюць сапраўдныя патрыёты Бацькаўшчыны.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Навеки вместе. 17 сентября 1939 г.
В сентябре 1939, с началом похода Красной Армии, на территории Дрогичинщины создаются повстанческие отряды для оказания помощи действующей армии. Во главе их стали умудренные годами подпольной борьбы коммунисты. Многие из них отдали свою жизнь за освобождение Родины.
лето в музее
Летние дни – прекрасное время не только для веселья и отдыха, но и для того, чтобы глубже познакомиться с родным краем.Именно поэтому наш Военно-исторический музей имени Д.К. Удовикова с радостью принимал гостей всех возрастов: учащихся, ребят, отдыхающих в оздоровительных лагерях, любознательных студентов и, конечно же, туристов, желающих прикоснуться к истории.
Освобождая Дрогичинщину
212 стрелковая Кричевская орденов Суворова и Кутузова Краснознаменная дивизия в июле 1944 г. прорвала вражескую оборону и стремительно наступала в направлении Иваново-Дрогичин-Кобрин-Брест. Противник отступая, взрывал мосты, повредил центральную дорогу, рассчитывая таким образом задержать стремительное наступление советских войск. Понятно, что это усложняло движение, но остановить бойцов Красной Армии у врага не было никакой возможности.
Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки