Зімовае падарожжа музейнікаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Зімовае падарожжа музейнікаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2017-12-16
Просмотров: 882

Канец года з’яўляецца часам падвядзення вынікаў працы. Нягледзячы на гэта, працэс правядзення музейна-педагагічных заняткаў у школах раёна нашы супрацоўнікі працягваюць.

Днямі дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Д. Удовікава Сяргей Гранік разам з захавальнікам фондаў Алегам Ясковічам наведалі Ліпнікскую СШ і Вулька-Радавецкую БШ. Музейнікі падрыхтавалі для вучняў каля сотні самых разнастайных экспанатаў, нядаўна паступіўшых у фонды музея.

Тэматыкай музейна-педагагічнага занятка Алега Іванавіча была «Школа 20 стагоддзя», а Сяргея Уладзіміравіча – «Прадметы вясковага быту савецкіх часоў».

У Ліпнікскай школе заняткі прайшлі ў старэйшых классах падчас урокаў гісторыі, дзе ў гэты час настаўнічаў Аляксандр Канцэвіч.

Вельмі цікавым для вучняў быў распавед з паказам старых сшыткаў, падручнікаў і школьных прылад. Гэтыя рэчы, якім ужо амаль 70 гадоў, належылі былой вучаніцы Ліпнікскай сярэдняй школы Ганне Русак з вёскі Гута і вучаніцы з вёскі Леснікі былой Драгічынскай школы-інтэрната для глуханямых дзяцей Аляксандры Мішкавец.

Музейнікі не толькі паказвалі рэчы, але і чыталі сачыненні, напісаныя чарніламі. Гледзячы на ўсё гэта можна было зразумець, якім цяжкім было пасляваеннае жыццё і як вясковая дзятва прагна імкнулася да ведаў.

Але бадай самым незвычайным быў самаробны альбом навучэнца Пінскай гімназіі Аляксандра Шыка, які ад рукі чарніламі маляваў малюнкі. На здіўленне прысутных, яны былі вельмі якаснымі.

Супрацоўнікі музея паказалі школьнікам артэфакты з палеанталагічнай каллекцыі музея. Прысутных вельмі здзівіла тое, што гэтыя цікавыя рэчы былі знойдзены каля дарог і там, дзе ідзе будаўніцтва.

З неменшым задавальненнем прайшоў урок ў Вулька-Радавецкай школе. Але там гледачамі і ўдзельнікамі мерапрыемства былі як вучні, так і настаўнікі школы.

Калі падвесці вынік, то можна з упэўненасцю сказаць, што ўсё ў гэты дзень атрымалася добра і самае галоўнае цікава. Нашы музейнікі і надалей будуць працаваць са школьнікамі ў школьных класах і тым самым паляпшаць кругагляд і іх веды аб навакольным асяроддзі.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Оставить комментарий

Последние новости

По партизанским местам на велосипедах
Плодотворным является сотрудничество директора Военно-исторического музея им. Д. Удовикова Сергея Граника и руководителя кружка «Туристы-краеведы» Именинской СШ Натальи Гирш.
Экскурсия допризывной молодёжи
Большое внимание Военно-исторический музей им. Д. Удовикова в лице директора Сергея Граника уделяет патриотическому воспитанию молодёжи. С этой целью ежегодно в июне месяце совместно с учителями допризывной подготовки планируются и проводятся экскурсии в воинские части Брестского гарнизона.
Пешком через болото «Званец» или экстремальный туризм
Этот год, как и прошлый, в нашей республике объявлен «годом малой Родины». И это хорошо в плане внимания к малым городам, деревням и просто живописным местам родной земли. На протяжении последних лет в Дрогичинском районе большое внимание уделяется развитию туризма и созданию туристических зон. Одну из таких зон предлагается создать на базе Республиканского ландшафтного заказника «Званец», офис и гостиница которого находится в д. Гаравица.
Воскресное путешествие гимназистов
Хорошие отношения сложились у Военно-исторического музея им. Д. Удовикова и расположенной рядом гимназией г. Дрогичина.
Ночь музеев в музее
Стало хорошей традицией для нашего Военно-исторического музея им. Д. Удовикова проводить мероприятия, приуроченные к всемирному Дню музеев и в рамках этого праздника международной акции «Ночь музеев».

ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 3 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 40 коп. Для остальных категорий населения - 60 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. Для остальных категорий населения - 5 руб.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com

Архив новостей

Полезные ссылки