Падарожжа краязнаўцаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Падарожжа краязнаўцаў

Автор: Сяргей Гранік
Дата: 2019-08-06
Просмотров: 2288

Перыядычна мне даводзіцца па ўласнай ініцыятыве бываць у Украіне з мэтай знаёмства з краязнаўчай працай мясцовых гісторыкаў, а перш за ўсё знаёміцца з музеямі. І ў гэтым плане больш за всё вабіць Валынь да мяжы з якой ад Драгічына і 30 км ня будзе.

Такім чынам у сярэдзіне ліпеня разам з сябрамі – Мікалаем Петруковічам і Леанідам Гарбейка вырашылі пабываць у суседніх для нас райцэнтрах Украіны - Ратна, Камень-Кашырскі і Любяшоў. Наша падарожжа было разлічана на два дні, пагэтаму для начлегу ўзялі з сабою намёт.

І вось ранкам я з Леанідам Гарбейка на цягніку рушылі з Драгічына да г. Брэста, у якім нас павінен быў сустрэць Міхаіл Петруковіч на сваім аўтамабілі. Прыбыўшы на чыгуначную станцыю Брэст-Цэнтральны мы сустрэліся з Міхаілам Мікалаевіам і накіраваліся на яго аўто ў бок мяжы з Украінай.

Мяжу перасеклі вельмі хутка, што даволі здзівіла нашу кампанію.

І вось уздоўж шашы мільгацяць украінскія лясы і палі. Глядзім, думаем і разважаем, што нас чакае у суседняй з намі краіне, бо ў украінцаў самы разгар выбарнай кампаніі. Аб гэтым сведчаць размешчаныя ў населеных пунктах банары з партрэтамі кандыдатаў у Раду.

Неўзабаве мы ўехалі ў г. Ратна. У Міхаіла Петруковіча тут працуе сябар - рэдактар мясцовай газеты “Ратніўшчына” Дзмітрый Мароз. З ім і прайшла наша першая сустрэча. На працягу больш як гадзіны мы гутарылі аб усім, што можа цікавіць і асабліва аб новым прэзідэнце Украіны Зяленскім, а таксама набліжаючыхся выбарах у Раду. Самае галоўнае, аб чым нам рэдактар газеты сказаў тое, што ўкраінцы хочуць жыць лепш і ў іх з выбраннем новага Прэзідэнта і Рады такая магчымасць без сумневу з’явіцца. Шкада толькі, што на Данбасе ідзе вайна з Расіяй і там гінуць людзі. За пяць гадоў у гэтай вайне загінула 8 вайскоўцаў, якія нарадзіліся і выраслі на Ратнаўшчыне. У гонар загіблых у цэнтры горада выстаўлены іх партрэты якія утанаюць у кветках. Абмяняўшыся сувенірамі з рэдактарам газеты мы развіталіся і прадоўжылі сваё падарожжа.

У хуткім часе мы прыпыніліся ў вёсцы Выдрычы, каля крамы пагутарылі з мясцовымі людзьмі і вырашылі заначаваць на беразе ракі Тур’я, якая з’яўляецца прытокам Прыпяці.

Паставіўшы намёт, распачалі рыхтаваць вячэру. Канешне гутарылі пра тое, што нас хвалюе. Размаўлялі і з мясцовай дзетварой, якая вабіла час купаючыся ў рэчцы. Іх цікавіла хто мы і адкуль, а нас якое жыццё і планы ва ўкраінскай моладзі. Дыялог атрымаўся цікавы і гэта вельмі добра.Ноч прайшла. Мы пад ранак крыху змерзлі пад намётам, але сагрэліся ля кастра.

А дзесятай гадзіне раніцы рушылі далей у бок Каменю-Кашырскага. Канешне дарогі ў суседняй дзяржаве не такія як ў Беларусі і па гэтай прычыне добра разагнацца не атрымлівалася, але можа гэта і лепш.

Неўзабаве ўздоўж дарогі пачалі з’яўляцца прыгожыя катэджы і гэта была асноўная прыкмета таго, што Камень-Кашырскі побач. Так і атрымалась.

У горадзе мы спачатку патрапілі ў мясцовы дом культуры, дзе нам распавялі як знайсці музей.

І вось, каля мясцовага музея нас сустракае яго дырэктар Наталля Пась. Як аказалася яна тут працуе ужо 25 год і гэта не малы адлік часу для музейных супрацоўнікаў. Спачатку мы некаторы час гутарылі з Наталляй у яе кабінеце. У асноўным адказвалі на тыя пытанні якія нас і яе цікавілі.

Пасля таго як мы пагутарылі, Наталля запрасіла на экскурсію па музею. Нас уразіў раздзел экспазіцыі прысвечаны падзеям 2013-2014гг. у Кіеве, якія увайшлі ў гісторыю Украіны як Рэвалюцыя годнасці, а таксама прысвечаны вайне на Данбасе і тым воінам, якія нарадзіліся на Каменькашыршчыне і там загінулі.

З гэтай вайны не вярнулася 9 хлопцаў, памяць пра якіх увекавечана ў музеі, дзе шмат рэчаў, якія сведчаць аб мужнасці і гераізме ўкраінцаў якія ваююць за свабоду і незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны.

Нам спадабалася яшчэ і тое, што на мясцовым узроўні яны праводзяць навукова-практычныя канферэнцыі і друкуюць пасля іх правядзення навуковыя зборнікі матэрыялаў. Адзін з такіх зборнікаў выдадзены ў 2018г.“Мінулае і сучаснае Валыні і Палесся. Камень-Кашырскі раён у гісторыі Украіны і Валыні” Наталля Пась падаравала нам. Акрамя гэтага мы атрымалі брашуркі аб Камень-Кашырскім народным музеі і вёсках Косачы і Запруддзе, якія былі звязаны з жыццём і дзейнасцю Лесі Украінкі.

Дамовіўшыся аб супрацоўніцтве і кантактах у будучым, наша экспедыцыя рушыла ў суседні райцэнтр Любяшоў.

У Любяшове нас цікавілі месцы звязанныя з вучобай у Каллегіуме Піяраў Тадэвуша Касцюшкі, а таксама як жывуць любяшоўцы і канешне цэны на рынку.

Найбольш цікавай у Любяшове была ў нас сустрэча з Наталляй Муха, рэдактарам мясцовай газеты “Новае жыццё”. Яна нам распавяла пра тое, што адбываецца ў палітычным жыцці рэгіёна і перспектывах развіцця Любяшоўшчыны. Але самае галоўнае, аб чым яна марыць - гэта мір на Данбасе. У гэтай вайне загінула пакуль пяць уражэнцаў раёна. Іх светлая памяць ушанавана на мемарыяле.

Пасля агляду горада, мы селі ў аўто і рушылі ў бок Беларусі. Наша падарожжа падыходзіла да фінішу. Добра і вельмі хутка прайшлі мяжу. Пакуль ехалі да Драгічына дзялілісь сваімі ўражаннямі. А яны былі, і ў першую чаргу нас здзіўляла тое, што на ўзроўні раёнаў і нават устаноў культуры і адукацыі адсутнічаюць кантакты паміж нашымі суседнімі раёнамі, а гэта вельмі дрэнна. Я думаю, што на розум кіраўнікоў паўздзейнічалі расійскія СМІ (прапаганда), якія льюць бруд на украінцаў. На самой справе яны такія як мы і праблемы ў іх такія як у нас. Кантакты павінны быць і асабліва на культурным і спартыўным узроўні. У нас аказваецца велізарны невыкарыстаны пласт памежнага супрацоўніцтва, які чакае адказных і ініцыятыўных кіраўнікоў. Суседзі павінны сябраваць і ў перш заўсё абменьвацца культурнымі кантактамі, якіх на раённым узроўні нажаль няма. Камусьці вельмі карысна трымаць напружанасць і недавер у адносінах паміж суседнімі народамі Украіны і Беларусі, але гэта часова. Шкада толькі ўпушчанага часу.

Сяргей Гранік

фота аўтара

Комментарии к статье

Сергей, 2019-08-06

Класс! Молодцы! Слава Украине!

максим, 2019-08-07

Слава Украине! Жыве Беларусь!

максим, 2019-08-15

Украина будет в Европе, а мы з бацькам в ж...е!

Nemo, 2019-08-18

Над Беларусью нависла серьёзная угроза с Востока. Это должно быть понятно даже коню.

Владимир, 2019-08-28

Хорошо, что в 1939 году Брестчину не включили в состав Украинской ССР

Nemo, 2019-09-20

Однако радостовцы и сварынцы хотели войти в Камень-Каширский район и писали обращение в ВС БССР, но в ответе было сказано, что тех, кто желает в Украину мы не держим и многие в 39-41гг переехали.

Оставить комментарий

Последние новости

Поздравляем с днём 1-е Мая
В фондах нашего Военно-исторического музея им. Д. Удовикова хранится множество экспонатов. Среди них особое место занимают старые советских времён открытки. В связи с приближающимся праздником 1-е Мая вашему вниманию предлагаем некоторые из них.
Партизан Иван Лучко
В нашем военно-историческом музее им. Д. Удовикова собрано большое количество документов и воспоминаний участников партизанского движения и фронтовиков. На сайте музея с некоторыми из них можно познакомиться и попробовать понять, что побудило наших людей жертвовать жизнью ради свободы и независимости государства. Ведь самое ценное у человека это жизнь.
Забытое имя
Листая старые подшивки районной газеты «Запаветы Леніна» за 1968 г. случайно обнаружил материал, который рассказывал о погибшем партизане отряда им. Е. Макаревича - Анатолии Константиновиче Мельшине. Дело в том, что он досих пор остался не увековеченным.
Интересная находка
В марте месяце фонды нашего музея пополнились интересными экспонатами времён Великой Отечественной войны. Это были более 50 обломков самолёта Дуглас А-20. Передал их в наш музей краевед из д. Сварынь Владимир Капуза. По его словам он их собрал в лесу юго- восточнее д. Сварынь во время заготовки дров несколько лет тому назад и сохранил. Практически все детали имеют маркировку и номера. Надписи на английском языке.
Музей в гостях у школьников
С передвижной выставкой «Школа будущего командира» в СШ №2 г. Иваново приехал Военно-исторический музей им. Д. Удовикова из г. Дрогичина.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки