Без рэгулярнага наведвання тэатральных пастановак, музеяў, канцэртаў нельга лічыць сябе культурным, адукаваным і сучасным чалавекам. Гэтага прынцыпа прытрымліваецца актыў Драгічынскай раённай ветэранскай арганізацыі. У гэты раз старшыня Савета ветэранаў Святлана Магілянчык арганізавала паездку для сваіх сяброў у г. Пінск.
У культурным цэнтры Беларускага Палесся актывісты наведалі францысканскі касцёл – адзін з самых прыгожых і старажытных у Беларусі. Там для ветэранаў была праведзена экскурсія. Іх азнаёмілі з гісторыяй касцёла, яго убранствам і святынямі, якія там знаходзяцца.
Напрыканцы экскурсіі прагучаў невялікі канцэрт арганнай музыкі. Пад старадаўнімі зводамі ліліся срэбраныя гукі сярэдневяковай музыкі, у тым ліку любімы ўсімі “Паланэз Агінскага”. Гэта вельмі уразіла і захапіла ўсіх прысутных.
Далей ветэранаў чакала класічная пастаноўка “Пінскай шляхты” В. Дуніна-Марцінкевіча ў Палескім драматычным тэатры. З задавальненнем глядзелі яны гэты спектакль. Асабліва ўразіла тое, што ў п’есе гучала мова арыгінала –палескі дыялект, які драгічынцы добра разумеюць.
Вось такая цікавая культурная паездка адбылася ў сярэдзіне лістапада ў ветэранскага актыва Драгічыншчыны.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook