
Напрыканцы траўня кіраўнік дзіцячага калектыву танца “Славяначка” Ганна Гааг для сваіх выхаванцаў арганізавала сумесна з нашым Ваенна-гістарычным музеям імя Удовікава падарожжа па паўднёвай частцы Драгічынскага раёна. Гэта вядомы творчы каллектыў не толькі у нас, але і у Брэсцкай вобласці. Пад кіраўніцтван Ганны Аляксееўны займаюцца школьнікі ва узросце ад 7 да 13 гадоў.
Справа ў тым, што яе дзеці апошнім часам прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах і канцэртах, і за гэта былі заахвочаны цікавым падарожжам у невядомыя пакуль для іх гістарычныя і прыродныя мясціны роднага краю.
Пачалося падарожжа ад гарадзкого Дома культуры. Узяліся быць гідамі для юных танцораў дырэктар музею Сяргей Гранік і навуковы супрацоўнік Алег Ясковіч. Падчас падарожжа яны і распавядалі дзецям цікавыя старонкі гісторыі наведанных мясцін.
Першым аб’ектам знаёмства была капліца-усыпальніца рода Ажэшка, што месціцца ў Закозелі, а таксама стравусіны вальер там жа. Дзецям рассказалі пра тое, як і чаму менавіта ў гэтай вёсцы зявіўся такі велічны і прыгожы гатычны будынак, бровар, канюшня і старадаўні парк.
Страус які знаходзіўся ў вальеры добра ўспрыняў дзіцячы натоўп і нават за тое, што яго пачаставалі хлебам і гуркамі, станчыў.
Наступны прыпынак падарожнікі зрабілі на вадараздзеле ў вёсцы Селішча, штона Дняпроўска-Бугскім канале. Гэта адна з самых маляўнічых мясцін Беларукага Палесся. Тут сыходзяцца два каналы і вада з гэтай кропкі цячэ ў бакі Балтыйскага і Чорнага мораў. Менавіта таму на беразе ўзвышаецца памятны знак.
Праз нейкі час малых танцораў сустракалі памежнікі, застава якіх знаходзіцца ў вёсцы Радастава. Для дзяцей яны паказалі ўсё, што маюць цікавага. Галоўнае, малыя маглі патрымаць у руках сапраўдную зброю, якую выкарыстоўваюць памежнікі, пабачыць іх тэхніку і паглядзць, як яны жывуць.
Апошнім месцам, дзе пабывала “Славяначка”, быў гідравузел ля вёскі Ляхавічы. Цікава, што гэта адзіны драўляны шлюз на водных шляхах Беларусі. Ахоўнік аб’екта рассказаў дзецям і паказаў, як праходзіць пропуск суднаў праз шлюз.
Мабыць, самым цікавым для дзяцей было вогнішча, гатаванне ежы і абед у лесе. Тут стараліся ўсе – і тыя хто гатаваў, і тыя хто снедаў.
Вось такімі былі травеньскія прыгоды “Славяначкі” па маляўнічым навакольлям Прыднепрабужжа. Аб тым што было вельмі цікава і смачна сведчаць фота, якія зрабіў Алег Ясковіч.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Акция «Полезные каникулы» стартовала 02.11.2025г. В филиале прошли тематические мероприятия, в рамках которых посетители интересно и с пользой проводили время на протяжении всего каникулярного периода.
Учебники советской школы отличались от современных, но они играли важную роль в формировании ценностей и знаний нескольких поколений. И сегодня многие с ностальгией вспоминают их строгие обложки, желтоватую бумагу и неизменный шрифт.
В октябре в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» уже традиционно проходят экскурсии для молодых специалистов. Во время обзорных экскурсий присутствующие узнают историю возникновения города Дрогичина, его военного прошлого.
С 14 по 21 октября филиал "Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова" предоставляет возможность бесплатно всем многодетным семьям в рамках Недели родительской любви посетить экспозиции, а также насладиться выставкой "Свидетели эпохи".
Вот уже и 80 лет отделяют нас от последних залпов Великой Отечественной войны. В эту осеннюю пору особенно хочется вспомнить учителей – ветеранов войны, которые сменив солдатское обмундирование на гражданскую одежду, вошли в школьные классы. Только в городских школах в то время работали Коньков Иван Ефимович, Баранова Мария Захаровна, Чечко Петр Всеволодович, Есликов Андрей Сафронович, Пицуха Василий Лукъянович, Северинец Александр Федорович, Зайцев Алексей Иванович и многие другие. Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook