Беларускі вучоны-лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1973). Нарадзіўся 27.2.1935 г. у в. Сіманавічы Драгічынскага р-на. Вучыўся ў Вулька-Сіманавіцкай пачатковай, Сіманавіцкай сямігадовай і Драгічынскай сярэдняй № 2 школах. У 1954 г. скончыў гістарычнае аддзяленне Пінскага настаўніцкага інстытута. У 1954 – 65 гг. настаўнічаў у Столінскім і Драгічынскім раёнах. У 1967 г. завочна скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1968 – 71 гг. аспірант Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі. З 1971 г. малодшы, а з 1981 г. старшы навуковы супрацоўнік таго ж інстытута. У 1973 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся”. Аўтар каля 100 навуковых прац. Сярод іх – манаграфія “Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс”. Праца прысвечана праблеме класіфікацыі гаворак гэтага рэгіёна з фактамі гісторыі. Спецыяльны раздзел прысвечаны апісанню фанетычнай сістэмы чатырох гаворак Драгічыншчыны (вв. Сіманавічы, Заяленне, Папіна, Субаты). Аўтар кніг “Новый завет. Перевод на западнополесский говор» (2010), «Пераклады з твораў Л.М. Талстога на гаворкі Палесся” (2011), “Яныс” (2013). Жыве ў Мінску.
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: 8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook