Яго расстрэльвалі ў Курапатах 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Яго расстрэльвалі ў Курапатах

Автор: Марат Гаравы
Дата: 2019-09-18
Просмотров: 1416

Пчаляра с вёскі Скібічы Драгічынскага раёну на Берасьцейшчыне Сільвестра Мацкевіча, які нарадзіўся 18 верасня 1909 году, верагодней за ўсё, расстрэльвалі ў Курапатах, але не забілі.

Гэтую гісторыю з цудоўным выратаваннем свайго дзеда перасказаў ягоны ўнук Сяргей Мацкевіч са слоў бацькі. У канцы 1940 – напачатку 1941 гг. Сільвестар Мацкевіч як працавіты і заможны селянін трапіў у Драгічынскую турму, пры гэтым страціў сваю вялікую і дагледжаную гаспадарку. Праз нейкі час спадар Сільвестр быў вызваленны, аднак паколькі не згадзіўся супрацоўнічаць з савецкімі спецслужбамі, зноў апынуўся за кратамі, а потым быў этапаваны ў Менск.

У першыя дні вайны разам з іншымі шматлікімі «ворагамі народу» арыштаванага Сільвестра Мацкевіча прывязлі ў лес пад Менск і загадалі распрануцца - нібыта для надгляду. Затым уключылі фары і пачалі расстрэльваць з кулямёта зняволеных, пастаўленых каля ямы ў два шэрагі. Сільвестр Мацкевіч стаяў у другім шэрагу, і як толькі пачалася страляніна, зваліўся ў яму разам з іншымі людзьмі. Куля яго не зачапіла, і ён маўчаў, калі каты каванымі ботамі білі яго па жываце і галаве ? правяралі, ці жывы. Разумеў: войкнеш ? даб’юць. Ноччу выпаўз з-пад трупаў і разам з яшчэ адным ацалелым вязнем, якога зваў палякам, рушыў да бліжайшай вёскі. Там атрымаў дапамогу вопраткай і абуткам, адтуль рушыў на захад, да сваёй вёскі.

Улетку 1944 года зразумеў, што на гэты раз саветы яго ўжо дакладна заб’юць. Вырашыў не выпрабоўваць лёс і пайшоў на Захад. З Нямеччыны дадому так і не вярнуўся, атабарыўся ў ЗША, дзе і жыў у Чыкага. Там займаўся сваім любым пчалярствам, дапамагаў будаваць украінскую ўніяцкую царкву і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці дыяспары аж да самага сыхода ў лепшы свет 9 ліпеня 1986 г.

Зараз нашчадкі збіраюць матэрыялы пра ягоны пакутніцкі лёс. На жаль, сын Сільвестра Мацкевіча пайшоў з жыцця і ўдакладніць ягонае апавяданне няма як ... .

Марат Гаравы

Последние материалы

Зосік Ніканор
Экспедыцыя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора пабывала на Палессі. Па яе слядах ў Музеі старажытнабеларускай культуры закампанавалі часовую выставу, прысвечаную вывучаным з’явам народнай культуры. А ўсе пачынаецца з жывога кантакта пад назвай “экспедыцыя”.
Клімчук Фёдар Данілавіч
Беларускі вучоны-лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1973). Нарадзіўся 27.2.1935 г. у в. Сіманавічы
Данилов Иван Петрович
Иван Данилов – частый гость у себя на малой родине в д. Лежитковичи Дрогичинского района Брестской области. Где бы он ни был, его всегда тянет туда, где прошло его босоногое детство и юность, опалённая войной. В 1941 г. он закончил 7 классов Липникской школы, а дальше была война, солдатом которой и был Иван Петрович.
Ступак Фёдор Клементьевич
Ступак Фёдор Клементьевич проживал в д. Сукачи Именинского сельского совета Дрогичинского района. Бывший начальник штаба отдельно действовавшего партизанского отряда им. Жданова Брестского партизанского соединения. Награждён орденами: Красной Звезды и Отечественной войны 1-й степени, медалями: «За отвагу», «За боевые заслуги», «Партизану Отечественной войны 1-й степени», «За победу над Германией» и многими юбилейными наградами.
Герасимов Михаил Иванович
В начале Великой Отечественной войны находился в составе Красной Армии на Западном фронте. В партизанах с апреля 1942 г.: командир группы, с июня 1942 г. – отряда, в апреле 1943 – марте 1944 гг. – партизанской бригады им. В. Молотова. С 1944 г. на советской и хозяйственной работе.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Полезные ссылки